Павал Караль Сангушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Павал Караль Сангушка
Павал Караль Сангушка, XVIII ст.
Павал Караль Сангушка, XVIII ст.
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg
Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1680
Памёр 14 красавіка 1750
Velyki Zahaitsi[d], Шумскі раён, Тарнопальская вобласьць, Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Пахаваны Люблін
Род Сангушкі
Бацькі Геранім Сангушка
Канстанцыя з Сапегаў
Жонка Браніслава Пяняжка
Мар’яна зь Любамірскіх
Барбара з Дунінаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Януш Аляксандар
ад 3-га шлюбу: Ганна, Юзэф Паўлін, Кацярына, Януш Мадэст, Геранім Януш, Крыстына
Дзейнасьць вайсковец

Павал Караль Сангушка (1680 — 14 красавіка 1750, маёнтак Загайцы Валынскага ваяводзтва) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1708—1709), падскарбі надворны літоўскі (1711—1713), маршалак надворны (1713—1734) і вялікі літоўскі (з 1734 году)[1]; палкоўнік літоўскай гвардыі (1711).

Валодаў Смалянамі, Палоннай, Гаўрылкавам і Янавам у Віцебскім ваяводзтве, Дабраўлянамі і Смаргоньню ў Віленскім ваяводзтве, палацамі ў Горадні і Дабраўлянах. Апроч таго, меў маёнткі ў Польшчы і Славаччыне. VI ардынат астроскі, староста крамянецкі і чаркаскі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мар'яна зь Любамірскіх
Барбара з Дунінаў

З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Гераніма, старосты сураскага, і Канстанцыі, дачкі гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі. Ягоны старэйшы брат Казімер Антоні атрымаў пасаду маршалка надворнага літоўскага, а сястра Ганна Кацярына выйшла замуж за Караля Станіслава Радзівіла, канцлера вялікага літоўскага.

Першы ўрад стольніка вялікага літоўскага атрымаў ад Станіслава Ляшчынскага. Пазьней быў сярод прыхільнікаў Аўгуста Моцнага, па сьмерці якога (1733) увайшоў у шэрагі прэтэндэнтаў на сталец Рэчы Паспалітай (меў падтрымку Расеі). Потым падтрымаў абраньне Аўгуста Саса[1].

Першы раз ажаніўся 18 лютага 1706 году з Браніславай Пяняжкай, якая памерла ў наступным годзе. Другая жонка — Мар’яна Любамірская (1693—1729). У выніку гэтага шлюбу атрымаў Астроскую ардынацыю, дзе пасьпяхова вёў гаспадарку і збудаваў шэраг касьцёлаў. Меў сына Януша Аляксандра. 17 красавіка 1735 году ажаніўся з Барбарай Дунін (1718—1791). Дзеці ад гэтага шлюбу:

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Пазднякоў В. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 540.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Павал Караль Сангушкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў