Перайсьці да зьместу

Юры Караль Глябовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Караль Глябовіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1605
Памёр 18 красавіка 1669
Заслаўе
Род Глябовічы
Бацькі Мікалай Глябовіч
Марцыбэла з Корацкіх
Жонка Кацярына з Радзівілаў
Дзеці Марцыбэла, Крыстына Барбара
Дзейнасьць дыплямат

Юры Караль Глябовіч (1603/1605? — 18 красавіка 1669, Заслаўе) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (16391643), ваявода смаленскі (16431653), староста генэральны жамойцкі (16531668), ваявода віленскі1668).

Быў старостам аніктанскім і радашкавіцкім (абодва з 1633)[1].

Прадстаўнік шляхецкага роду Глябовічаў гербу «Ляліва», сын Мікалая, кашталяна віленскага, і Марцыбэлы з Корацкіх. Апошні мужчына з роду.

Кацярына з Радзівілаў

Палітычную кар’еру пачаў у чэрвені 1639, калі атрымаў пасаду каралеўскага падчашага. Па прызначэньні ваяводам смаленскім нямала часу прысьвяціў умацаваньню фартыфікацыяў Смаленску, часова пакінуў праз гэта палітычныя справы ў Вільні, Кракаве і Варшаве.

У сакавіку 1644 і ў 1645 актыўна ўдзельнічаў у паседжаньнях Сэнату Рэчы Паспалітай. У часы безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб узяць удзел у выбарах і падпісаць элекцыю Яна Казімера. У часе каранацыйнага сойму ўздымаў пытаньне абароны Смаленску. У 1650 удзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі датычна пытаньняў фінансаваньня войска ВКЛ. У 1651 быў камісарам пры складаньні міру з казакамі ў Белай Царкве, а потым у перамовах з казакамі ў 1659.

У вайну з Маскоўскай дзяржавай (16541667) удзельнічаў у абароне ВКЛ. У 1655 прыняў пратэктарат Швэцыі, калі ў ліку іншых падпісаў Кейданскую унію. Пазьней, як камісар удзельнічаў у дыпляматычных і мірных перамовах з Маскоўскай дзяржавай (1660, 1662, 1664). З 1659 знаходзіўся ў перапісцы з Багуславам Радзівілам з нагоды літоўскіх уладаньняў апошняга. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў Андрусаўскае замірэньне ў студзені 1667, і, як адзначаюць сучасьнікі, адыграў значную ролю ў яго складаньні. На перамовах прытрымліваўся пазыцыі кампрамісу з Масквой, хоць з стратай Смаленску і Дарагабужа губляў значную частку спадчынных ўладаньняў.

Ажаніўся ў 1640 з Кацярынай, дачкой Крыштапа Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага. У шлюбе меў дачок Марцыбэлу, жонку князя Марцыяна Агінскага, і Крыстыну, жонку Казімера Яна Сапегі.

  1. ^ Заяц Ю. Глябовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 540.