Ігнаці Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнаці Агінскі

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1698
Памёр сакавік 1775
Род Агінскія
Бацькі Марцыян Міхал Агінскі
Тэрэза з Бжастоўскіх
Жонка Алена з Войнаў
Дзейнасьць дыплямат

Ігнаці Агінскі (каля 1698 — сакавік 1775) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (17291744), маршалак надворны літоўскі (17441750) і вялікі літоўскі (17501768), кашталян віленскі1768). Трымаў Барысаўскае1726) і Браслаўскае староствы (17281740)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік старэйшай (княскай) лініі роду Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх.

Абіраўся паслом на соймы 1729, 1730, 1733, 1736, 1737. Маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1732.

Двойчы быў амбасадарам у Пецярбургу. Падтрымліваў Чартарыйскіх, у палітычнай дзейнасьці арыентаваўся на Расейскую імпэрыю, за што Кацярына II захавала за ім права на маёнткі ва ўсходняй Беларусі.

Ажаніўся з Аленай, дачкой К.Д. Агінскага, якая мела вялікі ўплыў пры двары расейскай імпэратрыцы Ганны Іванаўны. Нашчадкаў не пакінуў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 34.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]