Крыштап Весялоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крыштап Весялоўскі
Крыштап Весялоўскі. Невядомы мастак, 1636[1]
Крыштап Весялоўскі. Невядомы мастак, 1636[1]
POL COA Wadwicz.svg
Герб «Агончык»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 19 красавіка 1637
Род Весялоўскі
Бацькі Пётар Весялоўскі
Zofia Lubomirska[d]

Крыштап Весялоўскі[2] (? — 19 красавіка 1637[3]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (16001604), стольнік (16041620) і крайчы вялікі літоўскі (16201622), маршалак надворны літоўскі (16221635) і вялікі літоўскі1635).

Трымаў Мельніцкае, Тыкоцінскае і Сураскае староствы, адміністратар Гарадзенскай эканоміі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх гербу «Агончык» зьменены, сын Пятра, таксама маршалка вялікага літоўскага, і Соф’і зь Любамірскіх.

Аляксандра з Сабескіх. Невядомы мастак, XVII ст.

Яшчэ пры жыці бацкі пры падтрымцы Жыгімона Вазы атрымаў стараства Тыкоцінскае пад Кракавам. А потым трымаў стараствы: мельніцкае, сураскае, эканомію гарадзенскую. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку цівуна віленскага, гараднічага гарадзенскага і лясьнічага новагародзкага. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, іхны маршалак у 1609 і 1618 роках.

Удзельнічаў у войнах з Масковіяй, Швэцыяй і Турэччынай. Браў удзел у выправе на Швэцыю ў 1598 року, у часе якой ягоны карабель пацярпеў крушэньне.

Прыхільнік Жыгімонта Вазы, у часе Зэбжыдоўскага рокашу (16061609) актыўна яго падтрымліваў. Сойм 1620 року прызначыў яго камісарам для разьмежаваньня Падляскага і Берасьцейскага ваяводзтваў.

Пасьля сьмерці адзінай малалетняй дачкі ахвяраваў свае беластоцкія маёнткі на фундавацыю замка ў Тыкоціне (Польшча) кляштара брыгітак у Горадні, а таксам касьцёлы ў Луньне, Квасах, Завадарах і інш. Заснаваў шпіталь для жаўнераў у Тыкоціне[4].

У шлюбе з Аляксандрай Марыянай Сабескай дзяцей ня меў, выхоўваў прыёмную дачку і сваячка Грызэльду з Вадынскіх (жонка Яна Станіслава Сапегі, захаваўся ейны партрэт).

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Спадчына» № 3, 1992.
  2. ^ Іншыя формы імя: Крыштаф, Крыштоф
  3. ^ Андрэй Радаман. Весялоўскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 404.
  4. ^ Андрэй Радаман. Весялоўскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 405.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]