Бітва пры Ведрашы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пры Ведрашы
Дата: 14 ліпеня 1500
Месца: Дарагабуж (цяпер у Расеі)
Вынік: Вырашальная перамога маскоўскага войска
Супернікі
Вялікае Княства ЛітоўскаеВялікае княства Маскоўскае
Камандуючыя
Канстантын АстроскіДаніл Васільевіч Шчэня-Патрыкееў
Колькасьць
400040 000
Страты
амаль 4000Невядомыя

Бітва пры Ве́драшы адбылася 14 ліпеня 1500 году ля Дарагабужу ў цяперашняй Расеі падчас вайны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўшчынай 15001503 гадоў. Бітва названая па летапіснай назьве блізкай да месца бою ракі Ведраш (Вядрош, цяпер Сельня), якая ўпадае ў Тросну (цяпер Расна).

Літоўскае войска пад камандаваньнем найвышэйшага гетмана князя Канстантына Астроскага ў ліку блізу 4000 было ўшчэнт разгромлена войскам Вялікага княства Маскоўскага блізу 40 000 на чале з князем Данілам Васільевічам Шчэняй-Патрыкеевым. Хада гэтае бітвы вызначыла вынік вайны.

Нягледзячы на пачатковы посьпех, войска ВКЛ пасьля 6-гадзіннага бою з асноўнымі маскоўскімі сіламі пачало адступаць да сваіх пераправаў праз Тросну, потым павярнулася ў бегства. Аднак пераправы былі яшчэ ў час бітвы зьнішчаныя маскоўскім атрадам, які патаемна выйшаў да іх. Гэта паспрыяла паніцы і вынішчэньню воінаў ВКЛ, якія ў гэты час адступалі. Адзначаецца малая колькасьць войска ВКЛ, якая здолела ўратавацца з поля бітвы. Гетман Астроскі трапіў у палон.