Станіслаў Чупурна
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XIV стагодзьдзе |
Памёр | 1411 |
Станіслаў Чупурна (? — 1411) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, першы маршалак земскі (1407[1]).
Відаць, валодаў Табарышкамі каля Салечнікаў (у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Czapornedorff паміж Рудамінай і Салечнікамі, ля ракі Мерачы)[2][3].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага баярскага роду. Упершыню ўпамінаецца ў данацыі вялікага князя Вітаўта Віленскай катэдры ад 1395 году. Відаць, быў блізкім сябрам Вітаўта.
12 кастрычніка 1398 году падпісаў Салінскі мір з крыжакамі. Быў адным з аўтараў Віленска-Радамскай уніі (1401 год). У 1407 годзе ўпамінаецца як маршалак земскі. У 1410 годзе ў сваім Салечніцкім маёнтку (in Solcznik in curia nostra) выдаў данацыйны дакумэнт віленскім францішканам[2]. Браў удзел у падпісаньні Торунскага міру (1411 год).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пятраўскас Р. Фармаванне інстытуцыйнага двара вялікага князя ў Літве (14 — пач. 15 ст.) // ARCHE Пачатак. № 9 (84), 2009. С. 39—71.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 95.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 84.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4