Перайсьці да зьместу

Манівідавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Манівіды»)
Манівідавічы
лац. Manividavičy
Герб Ляліва
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Манівідавічы, Манівіды — літоўскі шляхецкі род гербу Ляліва.

Манвіда або Манвід, пазьней Манвіт (Manuis[1][2][a], Manvidus[4], Manwith[5]) і Відзіман (Widiman) — імёны германскага паходжаньня[6][2]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[7], германскага man 'чалавек'[8], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[9]. Такім парадкам, імя Манівід азначае «чалавек моцы»[10] (тое ж, што і імя Відзіман).

Заснавальнік роду — літоўскі баярын Войцех Манівід (каля 1360—1424), намесьнік віленскі, з 1413 году ваявода. Манівід быў прыхільнікам Вітаўта і ўзвысіўся дзякуючы яго заступніцтву і нададзеным ім землям. Сын Манівіда Івашка (каля 1400—1458) пашырыў уладаньні бацькі за кошт наданьняў вялікага князя Казімера і набыцьця Міру, які атрымаў па сьмерці стрыечнага брата Пятра Гедыгольдавіча.

Апошнім з роду быў сын Івана Войцех. Па яго сьмерці ў 1475 годзе шырокія ўладаньні Манівідавічаў падзялілі паміж яго сёстрамі: Ядвігай (жонкай Алехны Судзімонтавіча) і Софʼяй (жонкай Мікалая Радзівілавіча).

Ад Манівіда выводзілі сваё паходжаньне Аляхновічы, Дарагастайскія і Забярэзінскія, а таксама, магчыма, Вяжэвічы і Глябовічы (абодва роды лічылі сябе нашчадкамі Вяжа, родзіча Манівіда). Падкрэсьліваючы сваё паходжаньне, выхадцы з гэтых родаў часам да ўласных прозьвішчаў дадавалі прыдомак Монвід[11].

  1. ↑ У гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход widis у uis[3]
  1. ↑ Polyptyque de l'Abbaye de Saint-Germain des Prés rédigé au temps de l'Abbé Irminon et publié par Auguste Longnon. T. 1. — Paris, 1895. P. 375.
  2. 1 2 Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  3. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 14, 167.
  4. ↑ Die Matrikel der Universität Helmstedt. Bd. 2 (1636—1685). — Hildesheim, 1981. S. 128, 281.
  5. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Manwith, MyHeritage
  6. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1089, 1571.
  7. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  8. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  9. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  10. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  11. ↑ Насевіч В. Манівідавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 270.