Міхайла Кезгайлавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхайла Кезгайлавіч
лац. Michajła Kiezgajłavič

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1405
каля 1410
Памёр 1476(1476)
Род Кезгайлы
Бацькі Кезгайла Валімонтавіч
Алена

Міхайла Кезгайлавіч (Міхал Кезгайла; каля 1410—1476) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канцлер вялікі літоўскі (з 1446), адначасна намесьнік смаленскі (1450—1458) і ваявода віленскі (з 1459).

Ад вялікага князя Казімера атрымаў частку Лукомльскай воласьці (пазьнейшы маёнтак Халопенічы), Дварэц і Ельню ў Наваградзкім павеце, воласьці Бакшты (пазьнейшыя Дукора і Сьмілавічы) у Менскім павеце, у 1465 годзе — Любчу, а таксама Ракаў з складу Заслаўскага княства[1].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michael alias Keszgal capitanues Samagitiae (15 кастрычніка 1432 году)[2]; Michael Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[3]; пан Михаило Кезкгаилович (1440—1492 гады)[4]; пан Михал Кезкгаил (7 лістапада 1442 году)[5]; Michael alias Kenszgal (1445 год)[6]; Michaele Keyzgalovicz (6 красавіка 1459 году)[7]; Михайло (10 сакавіка 1463 году)[8]; nos Michael Gyeszgalowycz (28 лютага 1476 году)[9].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Яна, Пятра, Дабяслава, Бутрыма і, магчыма, Таліята.

Быў паплечнікам вялікага князя Казімера, у часе выездаў якога кіраваў дзяржаўнымі справамі.

Выступаў супраць Флярэнтыйскай уніі, хоць і быў каталіком[10]. Фундаваў родавую капліцу Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі ў Віленскай катэдры[11].

Не пакінуў нашчадкаў.

Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У сваім лацінамоўным наданьні капліцы Віленскай катэдры, зробленым у 1476 годзе, упамінаў «народныя» тэрміны і выразы «пуды» (pvdy), «устаў» (vstaw), «ушатцы» (alias vszaczcze) і чатыры «кулі ліпцу» (kule lipczv) (збаны ліпавага мёду), а ў наданьні таго ж году касьцёлу ў сваёй вотчыне Дзявалтаве ўпамінаў меру «грычыхі» (alias griczychi), «конюхаў» (alias conyvchi) і «пуды» (pvdy) мёду[12]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 80.
  2. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  3. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 749.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 39, 40, 41, 53, 54, 68.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
  6. ^ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 2.
  7. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 51.
  8. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 12.
  9. ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 429.
  10. ^ Spieralski Z. Michał Kieżgajło // Polski Słownik Biograficzny. T. XII. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1966—1967. S. 446.
  11. ^ Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6, Nr. 11—12, 1913.
  12. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 178.
  13. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]