Марцыян Аляксандар Агінскі
![]() Марцыян Аляксандар Агінскі | |
![]() Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1632 |
Памёр | 26 студзеня 1690 Алава |
Род | Агінскія |
Бацькі | Аляксандар |
Жонка | Марцыбэла з Глябовічаў Канстанцыя Кацярына зь Веляпольскіх |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Юры |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Агінскі.
Марцыян Аляксандар Агінскі (1632 — 26 студзеня 1690) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1658—1659), падстолі (1659—1661), стольнік (1661—1665), крайчы (1665—1670) і канцлер вялікі літоўскі (з 1684), ваявода троцкі (з 1670)[5].
За жонкай атрымаў тытул графа «на Дуброўне» з паловай маёнткаў Дуброўна і Заслаўе, а таксама ейную спадчыну ад маці — Іўе, колішні родавы маёнтак Кішкаў. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 Дарсуніскае і Рагачоўскае староствы[6].
Марцыян Аляксандар Агінскі — адзін з уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
![]() | |
М. А. Агінскі і ягоная жонка Марцыбэла з Глябовічаў. Росьпіс касьцёла ў Рыконтах, 1688
|
Прадстаўнік княскага роду Агінскіх гербу ўласнага, сын Аляксандра, кашталяна троцкага, і Кацярыны з Палубінскіх. Навучаўся ў Кракаве і Лейдэне.
3 1651 служыў у войску, палкоўнік. Атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку стольніка (1647) і харужага троцкага (1654). Абіраўся паслом на соймы 1661, 1664, 1668, 1670, дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1667, 1668, ягоны маршалак у 1671.
Удзельнік Паўночнай вайны (1655—1660), вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у тым ліку баёў супраць маскоўскіх войскаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1660[5]. На чале ўласнага палку браў удзел у Хоцінскай бітве (1673). Удзельнік падпісаньня «Вечнага міру» (1686) з Расеяй.
Сябар праваслаўнага Віленскага Сьвятадухаўскага і Магілёўскага Богаяўленскага брацтваў. У 1668 збудаваў праваслаўную царкву ў Сьмілавічах. У 1669 прыняў каталіцтва. У канцы жыцьця належаў да групоўкі Сапегаў.
Двойчы браў шлюб: у першым — з Марцыбэляй (1663), дачкой апошняга з роду Глябовічаў Юрыя Караля, меў сына Юрыя (памёр у маленстве, захаваўся панэгірык на ягоную заўчасную сьмерць). Другі раз ажаніўся ў 1685 з Канстанцыяй Кацярынай Веляпольскай, аднак шлюб быў бязьдзетным.
Па сьмерці М. А. Агінскага, ягоная спадчына перайшла да стрыечнага брата Сымона Караля, а спадчына Глябовічаў — да К. Сапегі, мужа 2-й дачкі Ю. К. Глябовіча.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ^ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/marcjan-aleksander-oginski-1632-1690-wojewoda-trocki-kanclerz-w-lit
- ^ NUKAT — 2002.
- ^ MAK
- ^ а б Грыцкевіч А. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 203.
- ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 33.
- ^ Zygulski Z. Jr. Further Battles for the Lisowczyk (Polish Rider) by Rembrandt // JSTOR. Vol. 21. No. 41. 2000. P. 197—205.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Хадыка А. Беларускі партрэт Рэмбрандта / Новы час, 2007, 7 сьнежня
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Марцыян Аляксандар Агінскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў