Алехна Судзімонтавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алехна Судзімонтавіч
Pohonia.svg
Герб «Пагоня»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XV стагодзьдзе
Памёр 1491(1491)
Род Судзімонтавічы[d]
Бацькі Судзімонт Доргевіч
Жонка Ядвіга з Манівідаў
Дзеці Соф’я, Ядвіга, Аляксандра, Ганна
Дзейнасьць Обер-шэнк

Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[1]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намесьнік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі (з 1478)[2].

Валодаў маёнткамі Докшыцамі, Прусавічамі, Далькевічамі, Вольберавічамі, Гнязьдзілавам, Запоньнем, Нябышынам, Палачанамі, Лужанамі, Занараччу.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Alexander Sudimuntowicz laicus Wilnensis (1448 год), Olyechno Sudymonthovicz de Chozowa magni ducis Lithvanie suppincerna (1448 год), Olechno Szudimuntowicz capitaneus Polonensis (1469 год), Ego Alexius Sudymontowicz palatinus Vilnensis cancellariusque (1478 год), Olechno Sudymunthowicz de Chozowa palatinus Vilnensis et cancellarius magni ducatus Lythuanie (1484 год), Ot Olechna Sudymontowicza woewody Wilenskoho (1491 год)[3], Olechno (Allexander) Sudimontowicz, Olechno Sud(z)imuntowicz, Олехно Судимонътович[4].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тае прычыны, што ягоныя продкі не атрымалі гербу ў першай палове XV стагодзьдзя, карыстаўся «Пагоняй».

Упершыню ўпамінаецца пад 1446 годам, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградку. У 1449—1453 гадох был падкоморыем вялікага князя Казімера, якому абавязаны сваім кар’ерным ўзростам. У 1458—1459 гадох быў намесьнікам гарадзенскім.

Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Івашкі Манівіда. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Часам сярод дачок упамінаюцца[2] віленскія манашкі Дарота і Сьвятохна, што аднак ня мае пераканаўчага пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wiśniewski J. Osadnictwo wschodniej Białostocczyzny: geneza, rozwój oraz zróżnicowanie i przemiany etniczne // Acta Baltico-Slavica. T. XI, 1977. S. 7—78.
  2. ^ а б в Пазднякоў В. Алехна Судзімонтавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 219.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 195—196.
  4. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 305.
  5. ^ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. S. 127—136.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]