Дамінік Мікалай Радзівіл
![]() Дамінік Мікалай Радзівіл | |
![]() Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1653 Нясьвіж, Нясьвіская ардынацыя, Наваградзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Памёр | 27 ліпеня 1697 Варшава |
Пахаваны | Нясьвіж |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Аляксандар Людвік Радзівіл Люкрэцыя Марыя Строзі |
Дзеці | Ян Мікалай Радзівіл, Міхал Антоні Радзівіл, Мікалай Фаўстын Радзівіл і Лукрэцыя Кацярына з Радзівілаў[d] |
Дзейнасьць | палітык |
Дамінік Мікалай Радзівіл (верасень 1648 або 1653 — 27 ліпеня 1697) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны літоўскі (1677—1681), падканцлер (1681—1690) і канцлер вялікі літоўскі (з 1690).
Быў старостам лідзкім, ваўкавыскім і вярбілаўскім. 3 1690 ардынат на Клецку.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Аляксандра Людвіка, ваяводы полацкага, і Люкрэцыі Марыі Строзі. Заснавальнік малодшай (клецкай) лініі роду.
Навучаўся ў Італіі[4]. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1673 і ў вайне 1683. Абіраўся паслом на соймы 1669 (удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Міхала Вішнявецкага), 1674 (падтрымаў абраньне Яна Сабескага), 1676, 1681. Маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1685.
Першы раз ажаніўся з Ганнай Мар’янай Палубінскай, другі — з Ганнай Крыстынай Любамірскай. У першы шлюбе меў дачок Люкрэцыю Кацярыну, Адэляіду Цэцылію, Соф’ю і Мар’яну, а таксама сыноў Яна Мікалая Аляксандра, Мікалая Фаўстына, Фэлікса і Міхала Антонія[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Lundy D. R. The Peerage
- ^ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ^ Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 488.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 489.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дамінік Мікалай Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў