Крыштап Завіша
Герб «Лебедзь» | |
| Кашталян віленскі | |
|---|---|
| 1669 — 1670 | |
| Папярэднік | Міхал Казімер Пац |
| Наступнік | Мікалай Стэфан Пац |
| Маршалак вялікі літоўскі | |
| 1654 — 1669 | |
| Папярэднік | Аляксандар Людвік Радзівіл |
| Наступнік | Аляксандар Гіляры Палубінскі |
| Маршалак надворны літоўскі | |
| 1649 — 1654 | |
| Папярэднік | Антоні Ян Тышкевіч |
| Наступнік | Тэадор Аляксандар Ляцкі |
| Пісар вялікі літоўскі | |
| 1637 — 1649 | |
| Папярэднік | Казімер Леў Сапега |
| Наступнік | Піліп Казімер Абуховіч |
| Лоўчы вялікі літоўскі | |
| 1629 — 1637 | |
| Папярэднік | Ян Караль Нарушэвіч |
| Наступнік | Пётар Караль Ісайкоўскі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | к. 1600 |
| Памёр | 23 студзеня 1670[1][2] |
| Род | Завішы |
| Бацькі | Андрэй Завіша Соф’я Валовіч[d][3] |
| Жонка | Кацярына Тышкевіч |
| Дзеці | Андрэй Казімер, Ян Юры і Ганна Канстанцыя |
Хрыстафо́р (Кры́штаф) Заві́ша (к. 1600 — 23 студзеня 1670) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікі лоўчы літоўскі (1629—1637), вялікі пісар літоўскі (1637—1649). Староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (з 1645).
Пасол на сойм 1632 року ад Менскага павету, пасол на каранацыйны сойм 1633 року. Пасол на надзвычайныя соймы 1635, 1637, 1642 і 1647 рокаў.
У 1639 — маршалак Трыбуналу ВКЛ, у 1642 — маршалак сойму Рэчы Паспалітай. Пасол на сойм 1646 року, каранацыйны сойм 1649 року, соймы 1649—1650 і 1650 рокаў.
Маршалак надворны (1649—1654) і вялікі літоўскі (1654—1669).
У 1655 року стаў удзельнікам Тышовецкай канфэдэрацыі супраць Швэцыі.
У 1659 і 1661 роках абіраўся дэпутатам ад сэнату ў Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі (1669—1670).
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паходзіць з шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь». Сын падскарбія літоўскага Андрэя і Сафіі з Валовічаў, унучкі кашталяна наваградзкага Рыгора Валовіча. Меў сёстраў Барбару (памерла дзіцем) і Сафію (манашку), а таксама брата Мікалая (езуіт, памёр маладым у Рыме).
Быў жанаты з Кацярынай з Тышкевічаў, дачкой менскага ваяводы Пятра. Мелі дзяцей:
- Андрэя Казімера — пісара вялікага літоўскага. Перадаў яму Менскае староства
- Яна Юрыя — ротмістра каралеўскага. Перадаў яму Браслаўскае староства
- Ганну Канстанцыю — жонку Фэлікса Яна Паца, падкаморага вялікага літоўскага.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Хрыстафор Завіша. Найяснейшаму каралевічу Уладзіславу…; Караламахія (урывак з паэмы): пераклад з лацінскай мовы, камэнты Ж. В. Некрашэвіч-Кароткай. // Роднае слова : часопіс. — 2006. — № 8. — С. 18—20.
- Хрыстафор Завіша. Караламахія (урывак з паэмы): пераклад з лацінскай мовы, камэнты й Жанны Некрашэвіч-Кароткай. // Наша вера : часопіс. — 2007. — № 2 (40).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 82.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 112. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ Чарняўскі Ф. В. Жыццяпіс і сямейна-роднасныя сувязі падсудка земскага Менскага ваяводства Крыштафа Служкі (белар.) // Архіварыус — Мінск: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2018. — вып. 16. — С. 299. — ISSN 2225-4412
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Жанна Некрашэвіч-Кароткая. З дзідай у руце, з богам у сэрцы: героі-рыцары зямлі беларускай у помніках новалацінскай паэзіі. // Наша вера : часопіс. — 2007. — № 2 (40).
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 1670 годзе
- Маршалкі вялікія літоўскія
- Маршалкі надворныя літоўскія
- Завішы
- Сэнатары Рэчы Паспалітай
- Кашталяны віленскія
- Пісары вялікія літоўскія
- Лоўчыя вялікія літоўскія
- Старосты менскія
- Старосты браслаўскія
- Маршалкі Сойму Рэчы Паспалітай
- Маршалкі Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага
- Дэпутаты Сойму Рэчы Паспалітай
- Сьвецкія сэнатары Рэчы Паспалітай