Пётар Мантыгердавіч «Белы»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пётар Мантыгердавіч
POL COA Wadwicz.svg
Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1440
Памёр 1499
Род Мантыгердавічы
Бацькі Пётар Мантыгердавіч
Ганна з Карыбутавічаў
Дзеці Ян, Соф'я

Пётар Мантыгердавіч (мянушка «Белы»; каля 1440 — 1499) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак дворны літоўскі (1480—1482), ваявода троцкі і маршалак земскі (з 1491).

Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палесьсі, Іўем, Лоскам, у 1492 атрымаў Нясьвіж. Трымаў Браслаўскае і Луцкае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Мантыгердавічаў гербу «Вадвіч», сын Пятра, маршалка земскага, і Ганны з Карыбутавічаў.

У 1487 атрымаў урад маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву[1].

Ягоны адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500), па чым усе маёнткі адыйшлі да дачкі Соф’і, жонкі Станіслава Кішкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Мантыгірдавічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 271.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]