Уладзіслаў Гуроўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзіслаў Гуроўскі
Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790
Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790
Herb Wczele.PNG
Герб «Учэле»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1715
Памёр 23 траўня 1790
Варшава, Мазавецкае ваяводзтва[d], Вялікапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Род Гуроўскія
Бацькі Q17095870?

Уладзіслаў Гуроўскі (па-польску: Władysław Gurowski; каля 1715 — 23 траўня 1790, Варшава) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі каронны (1764—1768), маршалак надворны (1768—1781) і вялікі літоўскі (з 1781). Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава і Белага Арла (1772), расейскіх ордэнаў Сьвятой Ганны і Аляксандра Неўскага (1774).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Гуроўскіх гербу «Ўчэле», сын Мэльхіёра і Соф’і з Прыемскіх. Разам з трыма братамі навучаўся ў Францыі, потым служыў у францускім войску.

У 1748 на даручэньне Маўрыція Саскага накіраваўся ў Пецярбург, дзе беспасьпяхова спрабаваў падкупіць А. Бястужава з мэтай пераканаць расейскую імпэратрыцу Кацярыну II пасадзіць Маўрыція на сталец Герцагства Курляндзкага і Зэмгальскага.

Адзін з найбольш уплывовых прадстаўнікоў прарасейскай групоўкі, супраціўнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». 24 сакавіка 1768 выступіў за ўвядзеньне ў Рэч Паспалітую расейскіх войскаў з мэтай здушэньня Барскай канфэдэрацыі[1]. Інфармаваў расейцаў пра ўсе дзеяньні караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, вінаваціў яго ў таемнай змове з Францыяй.

Ініцыятар стварэньня і актыўны ўдзельнік Пастаяннай Рады, у 1775 правёў дэмаркацыю новай граніцы з Расеяй.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Władysław Konopczyński. Konfederacja barska. T. I. — Warszawa, 1991. S. 46.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Уладзіслаў Гуроўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў