Марцін Гаштольд
![]() Герб «Габданк» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1428 Вільня, Вялікае Княства Літоўскае |
Памёр | 1483/1484 Вільня, Вялікае Княства Літоўскае |
Род | Гаштольды |
Бацькі | Ян Гаштольд Дарота з Завішаў[d] |
Жонка | Невядомая з Гальшанскіх Ганна з Гальшанскіх |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Альбэрт, Альжбета |
Марцін Гаштольд (каля 1428 — 1483/1484) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік наваградзкі (1464—1471), ваявода кіеўскі (1471—1480) і троцкі (з 1480), адначасна маршалак земскі (1477—1479).
Значна павялічыў колькасьць родавых маёнткаў: набыў Задзьвею, Котлава, Трыседы на Меншчыне, Петрашава каля Вільні і іншыя.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Гаштольдаў гербу «Габданк», сын Яна (Івашкі), ваяводы віленскага.
Быў на службе ў вялікага князя Казімера. Па сьмерці свайго швагра, апошняга ўдзельнага князя кіеўскага Сямёна Алелькавіча, у 1470 атрымаў прызначэньне на ваяводу кіеўскага. Неаднаразова адбіваў напады крымскіх татараў. У 1481 удзельнічаў у судзе на праваслаўнымі князямі, што рыхтавалі змову[1].
Першы раз ажаніўся з дачкой князя Сямёна Гальшанскага, другі — з Ганнай, дачкой князя Юрыя Гальшанскага (Трабскага). У другім шлюбе меў сына Альбэрта і дачку Альжбету.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пазднякоў В. Гаштольды // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 518.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.