Мікалай Радзівіл (жамойцкі біскуп)
Мікалай Радзівіл | |
Герб Трубы | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1492 або каля 1495[1] |
| Памёр | не раней за 3 лістапада 1529 і не пазьней за 23 лютага 1530[1] |
| Род | Радзівілы |
| Бацькі | Мікалай Радзівіл Альжбета з Саковічаў |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Мікалай Радзівіл (каля 1492 — 3 лістапада 1529/1530, Варні, Жамойцкае староства) — царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (з 1521).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Саковічаў. Меў брата Яна, падчашага вялікага літоўскага і старосту генэральнага жамойцкага.
Навучаўся ў Балёньні і Рыме. Там жа ў Італіі, відаць, атрымаў каплянскае прызначэньне.
Дзякуючы ўпрыву бацькі і стрыя біскупа віленскага Войцеха Радзівіла, у 1521 годзе стаў біскупам жамойцкім. Не адыграў аднак вялікай ролі ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іканаграфія Мікалая Радзівіла
- Невядомы мастак, каля 1646—53 гг.
- З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758 г.
- М. Старкман, 1857 г.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii (пол.) — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 56. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ Michalewiczowa M. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (zm. 1529/1530) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — T. XXX/1, zeszyt 124. S. 319—321.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0