Ян Даўгерд
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() Герб «Памян» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | каля 1443 |
Род | Даўгірды[d] |
Дзеці | Андрушка Даўгірдавіч[d] і Ганна Даўгірдаўна[d] |
Ян Даўгерд (? — каля 1443) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віленскі (з 1433).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага баярскага роду. Імаверны родзіч Сака, прынятага да гербу «Памян» пры складаньні Гарадзельскай уніі (1413). Магчыма, тоесны Даўгерду Салкулевічу, які згадваецца ў канцы XIII — пачатку XIV стагодзьдзяў.
У 1424 значыцца як маршалак дворны Вітаўта. Браў удзел у змове супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у выніку якой апошняга забілі (1440).
Меў сына Андрэя, «пана на Сьвіранах і Лынтупах».
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.