Пётар Весялоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пётар Весялоўскі
Надмагільле Пятра Весялоўскага
Надмагільле Пятра Весялоўскага
POL COA Wadwicz.svg
Герб «Агончык»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся  ?
Памёр 1619
Род Весялоўскі
Бацькі Пётар Весялоўскі
Кацярына з Валовічаў
Жонка Соф’я зь Любамірскіх
Дзеці Крыштап

Пётар Весялоўскі (? — па 10 верасьня 1619[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі дворны (1590—1598), маршалак надворны (1598—1615) і вялікі літоўскі (з 1615).

Трымаў Тыкоцінскае і Ковенскае (з 1592) і Васількаўскае (з 1603) староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх гербу «Агончык» зьменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў. Атрымаў адукацыю ў нямецкіх рэфармацыйных унівэрсытэтах, пазьней перайшоў у каталіцтва.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку каралеўскага сакратара. Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573.

Збудаваў у Беластоку палац паводле праекту архітэктара Якуба Брэтвуса. Меў летнюю рэзыдэнцыю ў вёсцы Каменная каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў мураваны Фарны касьцёл ў Беластоку, а таксама касьцёл у Старой Каменнай. Апошні ў наш час зьяўляецца найстарэйшым драўляным збудаваньнем Падляшша.

У 1579 ажаніўся з Соф’яй Любамірскай, у шлюбе зь якой меў сына Крыштапа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мікалай Весялоўскі
  2. ^ Андрэй Радаман. Весялоўскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 404.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пётар Весялоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў