Казімер Дамінік Агінскі
Герб «Агінскі» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 1660 |
| Памёр | 10 кастрычніка 1733 |
| Пахаваны | |
| Род | Агінскія[2] |
| Бацькі | Ян Самуілавіч Агінскі Яна з Нарушэвічаў |
| Жонка | Элеанора з Войнаў |
| Дзеці | Юзэф Ян Тадэвуш, Марцыбэла, Тэрэза, Алена, Мар’яна |
| Дзейнасьць | паэт |
Казімер Дамінік Агінскі (? — 10 кастрычніка 1733) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі (1710—1730) і віленскі (з 1730). Кавалер Ордэна Белага Арла (1729)[3]. Трымаў Горждаўскае, Ушпольскае, Сейвейскае і Віжаньскае староствы[4].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнік старэйшай (княскай) лініі роду Агінскіх, сын Яна Самуілавіча і яго другой жонкі Яны з Нарушэвічаў.
Абіраўся паслом на соймы ў 1688, 1693, 1695, 1696, 1698, 1701—1702, 1703, 1712. Разам з братам Рыгорам далучыўся да шляхецкай кааліцыі, якая выступала супраць засільля Сапегаў у Літве[4]. У часе барацьбы Аўгуста Моцнага і Станіслава Ляшчынскага падтрымаў Сандамірскую канфэдэрацыю[4].
Захапляўся паэзіяй, але не апублікаваў свае творы[4].
У шлюбе з Элеанорай Войнай меў сына Юзэфа Яна Тадэвуша, а таксама дачок Марцыбэлу, Тэрэзу, Алену і Мар’яну[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 313.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 312–313.
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
- 1 2 3 4 5 Zielińska T. Kazimierz Domink Ogiński // Polski Słownik Biograficzny. — 1978. — T. XXIII. — S. 615—617.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4