Ян Геранімавіч Хадкевіч
![]() Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з даўняга партрэта | |
![]() Герб «Касьцеша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1537 |
Памёр | 14 жніўня 1579 або 4 жніўня 1579[1] |
Пахаваны | |
Род | Хадкевічы |
Бацькі | Геранім Хадкевіч Ганна з Шэметаў[d] |
Дзеці | Ян Караль Хадкевіч, Аляксандар Хадкевіч, Ганна з Хадкевічаў[d] і Гальшка з Хадкевічаў[d] |
Дзейнасьць | дыплямат |
Ян Хадкевіч (к. 1537 — 4 жніўня 1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1559—1564), генэральны староста жамойцкі (з 1564), адначасна маршалак вялікі літоўскі (з 1566) і кашталян віленскі (з 1574).
Адміністратар Інфлянтаў (1566—1578), быў старостам ковенскім, цельшаўскім і платэльскім. У 1568 ад імпэратара Фэрдынанда I атрымаў графскі тытул.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Гераніма, кашталяна віленскага, і Ганны з Шэметаў. Вызнаваў кальвінізм, зь якога ў 1572 перайшоў у каталіцтва.
Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, бітве на Уле (1654), іншых баях.
Быў супраціўнікам Люблінскай уніі (1569), выступаў супраць кандыдатуры Івана Жахлівага на польскі і літоўскі сталец, падтрымліваў Генрыка Валезы і Габсбургаў[2].
У шлюбе з Крыстынай Збароўскай меў сыноў Аляксандра, Яна Караля і Гераніма, а таксама чатырох дачок.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 169.
- ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 710.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Jan Hieronim Chodkiewicz(пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 3 сакавіка 2011 г.