Крыштап Жыгімонт Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыштап Жыгімонт Пац
Крыштап Жыгімонт Пац
Крыштап Жыгімонт Пац
POL COA Gozdawa.svg
Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1621
Памёр 10 студзеня 1684
Род Пацы
Бацькі Стэфан Пац
Ганна з Дусяцкіх
Жонка Кляра Ізабэла дэ Майлі
Дзеці Сын (памёр у маленстве)
Дзейнасьць дыплямат

Крыштап Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы (1646—1856), падканцлер (1656—1658) і канцлер вялікі літоўскі (з 1658).

Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Жыгімонт

Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].

Фармант -монт- празь імёны Альгімонт, Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Жыгімонта зь імём Альгерд, якое таксама мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[2]). Увогуле, гэты фармант даволі часта сустракаецца ў імёнах літоўскіх князёў і баяраў: Валімонт, Відзімонт, Гаўдымунда, Даўмонт, Мінімонт, Нарымонт, Скамонт, Скірмунт, Судзімонт, Эйсмонт, Ямонт, Монтвід, Монтвіл, Монтгайла, Монтрым, Монтаўт ды іншыя[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стэфана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх.

Навучаўся ў Кракаве, Падуі і Лейдэне. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камэдулаў, дзе фундаваў іхны кляштар. Служыў у францускай, гішпанскай і галяндзкай арміях, атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў. У 1651 року на чале ўласнай гусарскай харугвы браў удзел у вайне супраць казакоў ва Ўкраіне. Быў адным з творцаў Аліўскай дамовы (1660 рок) паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй.

Падтрымліваў прымірэньне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай і складаньня зь ёй хаўруса супраць Турэччыны, інсьпіраваў падпісаньне Андросаўскага замірэньня (1667 рок) і потым зьвязу з Маскоўскай дзяржавай.

Быў зацятым супернікам Радзівілаў. Дамагаўся гвалтоўнай ліквідацыі канфэдэратаў у войску[4].

Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся францускай арыентацыі і праекту абараньня караля і вялікага князя пры жыцьці папярэдніка, але ў 1667 року перайшоў да прааўстрыйскай шляхецкай групоўкі. На выбарах караля падтрымаў кандыдатуру Міхала Вішнявецкага (1669 рок), выступіў супраць абраньня Яна Сабескага (1674 рок). У канцы жыцьця страціў палітычны ўплыў[5].

У шлюбе з Клярай Ізабэлай дэ Майлі (1654 рок) меў сына, які памёр у маленстве.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]