Крайчы вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крайчы вялікі літоўскі (па-лацінску: incisor dapum, structor mensae) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, прыдворны, які павінен быў пасьля падрыхтоўкі стала стольнікам наразаць пададзеныя стравы для пана.

Урад вядомы з 15 стагодзьдзя, у герархіі ўрадаў займаў высокае месца (звычайна крайчымі прызначаліся маладыя прадстаўнікі магнацкіх родаў).

Мікалай Радзівіл

З 17 стагодзьдзя ўрад крайчага ВКЛ — дыгнітарскі. У паветах былі урады крайчых земскіх, таксама дыгнітарскія.

Крайчымі вялікімі літоўскімі былі:

Крыштап Весялоўскі
Уладзіслаў Язафат Сапега
Юзэф Сапега

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]