Людвік Канстантын Пацей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Людвік Канстантын Пацей
Людвік Канстантын Пацей
Людвік Канстантын Пацей
POL COA Waga.svg
Герб «Вага»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1664
Памёр 3 студзеня 1730
Род Пацеі
Бацькі Леанард Габрыель Пацей
Рэгіна з Агінскіх
Жонка Анэлія з Загароўскіх
Эмэрэнцыяна з Варшыцкіх
Дзеці ад 2-га шлюбу: Людвіка Мар'яна
Дзейнасьць дыплямат

Людвік Канстантын Пацей (1664 — 3 студзеня 1730) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі вялікі літоўскі (1703—1707), гетман польны (1709) і вялікі літоўскі (з 1709), адначасна кашталян (1709—1722) і ваявода віленскі (з 1722).

Быў старостам ваўкавыскім, воўпенскім і шарашоўскім.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмэрэнцыяна Варшыцкая

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Леанарда Габрыеля, ваяводы віцебскага, і Рэгіны з Агінскіх. Меў брата Казімера Аляксандра, ваяводу віцебскага.

Служыў у літоўскім войску, удзельнічаў у бітвах з туркамі і крымскімі татарамі ў Вугоршчыне, Малдове і ўва Ўкраіне. Атрымаў некалькі ўрадаў, у тым ліку берасьцейскага земскага пісара (1687), падкаморыя (1689), пісара польнага літоўскага (1697), стражніка вялікага літоўскага (1698) і інш.

Абіраўся паслом на соймы, належыў да супраціўнікаў гегемоніі роду Сапегаў у Вялікім Княстве. Удзельнік канфэдэрацыі супраць Сапегаў (1696). Быў адным з ініцыятараў ураўнаваньня правоў літоўскай (беларускай) шляхты з польскай на сойме 1697 году. Камандаваў аддзелам у бітве пад Алькенікамі (18 лістапада 1700), па перамозе над Сапегамі, атрымаў значнае багацьце ад захопленых магнацкіх маёнткаў.

Усталяваў кантакты з расейскімі дыпляматамі. Вызначыўся ў Вялікай Паўночнай вайне (1700—1721), калі на чале 3-тысячнага войска адбіваў швэдзкія напады на Вільню, захапіў Тыкоцін, перамог пад Канецполем Станіслава Ляшчынскага. Пры падтрымцы маскоўскага гаспадара Пятра I фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Быў адным э арганізатараў Віленскай канфэдэрацыі (1716). Падтрымліваў кантакты з Расеяй, знаходзіўся ў апазыцыі да Аўгуста Моцнага, але потым замірыўся зь ім. У канцы жыцьця выступаў супраць спробаў узмацніць каралеўскую ўладу[1].

Першы раз ажаніўся ў 1700 годзе з Анэліяй Загароўскай, другі — у 1717 годзе з Эмэрэнцыянай Варшыцкай. У другім шлюбе меў дачку Людвіку Мар’яну.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 420.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Людвік Канстантын Пацейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў