Перайсьці да зьместу

Альбрэхт Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбрэхт Радзівіл
лац. Albrecht Radzivił
Альбрэхт Радзівіл
Альбрэхт Радзівіл

Герб Трубы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 сакавіка 1558[1]
Памёр 13 чэрвеня 1592(1592-06-13)[2][3] (34 гады)
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Чорны»
Альжбета з Шыдлавецкіх
Жонка Ганна з Кетлераў
Дзеці Ян Альбрэхт
Дзейнасьць палітык, староста

Альбрэхт Радзівіл (мянушка «Юстыніян»; 8 сакавіка 1558, Лукішкі каля Вільні — 13 чэрвеня 1592, Кракаў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны (1579—1586) і вялікі літоўскі (з 1586).

Валодаў Клецкім і Давыд-Гарадоцкім княствамі, маёнткамі Лебедзевам, Хажовам, Геранёнамі і Лаздунамі ў Ашмянскім павеце[4]. Быў старостам ковенскім (з 1579), румбарскім і луцкім. I ардынат клецкі (з 1586).

Ганна Кетлер

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Станіслава, Юрыя, Мікалая.

Навучаўся ў Ляйпцыскім унівэрсытэце (1570—1573) і ў Рыме (1575—1576). У 1574 годзе ў Вільні перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

У 1579 годзе атрымаў урад маршалка надворнага літоўскага, у 1586 годзе — маршалка вялікага літоўскага.

У 1579—1581 гадох браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1582), за ўдзел у вызваленьні Полацку атрымаў пасаду надворнага маршалка. Браў удзел у складаньні Ям-Запольскага міру (1582).

У Клецку збудаваў мураваны касьцёл, фундаваў шпіталь[5]. Фундаваў драўляныя касьцёлы ў Суботніках і Лаздунах.

Ажаніўся 12 студзеня 1586 году з Ганнай (1567—1617), малодшай дачкой герцага курляндзкага Готарда Кетлера (1517—1587) і Ганны Мекленбург-Гюстраўскай (1533—1602). У гонар гэтага шлюбу Гальяш Пельгрымоўскі напісаў панэгірык «На шлюб найсьвятлейшага князя і гаспадара Альбэрта Радзівіла» (Вільня, 1585)[6]. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Спачыў 26 студзеня 1593 году ў касьцёл Сьвятых Янаў у Вільні[7].

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком, зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Летуве.

  1. ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  2. ^ Lundy D. R. Albrycht Radziwill // The Peerage (анг.)
  3. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 169.
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 486.
  5. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 52.
  6. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 482
  7. ^ Lulewicz H. Radziwiłł Albrycht h. Trąby (1558—1592) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — T. XXX/1, zeszyt 124. S. 138—139.