Войцех Радзівіл
Войцех Радзівіл | |
Герб Трубы | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1478[1] |
| Памёр | 19 красавіка 1519 або 5 ліпеня 1519[2] |
| Род | Радзівілы |
| Бацькі | Мікалай Радзівіл «Стары» Соф’я з Манівідаў |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Войцех Радзівіл (Альбрэхт Радзівіл; каля 1476 — 19 красавіка 1519, Веркі пад Вільняй) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (1502—1507) і віленскі (з 1507).
Войцех Радзівіл — першы віленскі біскуп, што паходзіў зь літоўскіх магнатаў. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і Беларусі (Новы Двор, Ліпск)[3].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
З шляхецкага роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Мікалая, князя Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзях і Мядзелах[4], ваяводу віленскага і канцлера вялікага літоўскага, Яна, кашталяна троцкага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[4].
У 1502 годзе атрымаў пасьвячэньне на біскупа луцкага, у 1507 годзе — на біскупа віленскага. Здабыў вядомасьць сваёй набожнасьцю і міласэрнасьцю. Намагаўся выкараніць у краіне апошнія сьляды паганства, выступаў за унію паміж заходняй і усходняй цэрквамі. Апекваўся кананізацыяй Сьвятога Казімера[5].
Дамогся для сьвятарства новых прывілеяў, дбаў пра аздабленьне віленскае катэдры.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іканаграфія Войцеха Радзівіла
-
Невядомы мастак, 1646—53 гг.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758 г.
-
М. Старкман, 1857 г.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны ў XVIII ст. невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii (пол.) — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 33. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ^ а б Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii (пол.) — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 35–36. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 54.
- ^ а б Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 488.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8