Януш Антоні Вішнявецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Януш Антоні Вішнявецкі
Jonušas Antanas Višnioveckis.jpg
Януш Антоні Вішнявецкі
POL COA Korybut.svg
Герб «Карыбут»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1678
Львоў, Львоўская зямля[d], Рускае ваяводзтва, Малапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Памёр 18 лютага 1741
Львоў, Львоўская зямля[d], Рускае ваяводзтва, Малапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Род Вішнявецкія
Бацькі Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі[d]
Anna Dolska[d]
Дзеці Францішка Ўршуля Радзівіл

Я́нуш Анто́ні Вішняве́цкі (1678 — 18 лютага 1741, Львоў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падчашы вялікі літоўскі (1697—1699), маршалак надворны літоўскі (1699—1702), кашталян (1702—1703) і ваявода віленскі (1704—1706), ваявода (1706—1726) і кашталян кракаўскі (з 1726).

Быў старостам крамянецкім, пінскім і наватарскім. Кавалер Ордэна Белага Арла (1717)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэафілія зь Ляшчынскіх

З княскага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Крыштапа, ваяводы бэлзкага, і Ганны з Хадароўскіх. Меў брата Міхала Сэрвацыя.

У 1697 годзе атрымаў урад падчашага вялікага, у 1699 годзе — маршалка надворнага, у 1702 годзе — кашталяна віленскага, у 1704 годзе — ваяводы віленскага, у 1706 годзе — ваяводы кракаўскага, у 1726 годзе — кашталяна кракаўскага. Удзельнічаў у барацьбе літоўскай (беларускай) шляхты супраць засільля Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім[2].

Заснаваў калегюім езуітаў у Крамянцы, фундаваў францішканскі касьцёл Сьвятога Антонія ў Львовепрэзьбітэрыюме захоўваюцца партрэты яго і жонкі), рэканструкцыю касьцёла ў Белым Камені.

У 1704 годзе ажаніўся з Тэафіліяй (1680—1757), дачкой ваяводы падляскага Вацлава Ляшчынскага (пам. у 1688) і Соф’і Вішнявецкай(1655—1681). У шлюбе нарадзілася дачка Францішка Ўршуля (1705—1753), якая ў 1725 годзе выйшла за Міхала Казімера Радзівіла «Рыбаньку» (1702—1762), ваяводу віленскага і гетмана вялікага літоўскага.

Спачыў у крыпце Львоўскай катэдры.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008 / oprac. Marta Męclewska. — Warszawa: Arx Regia. Ośrodek Wydawniczy Zamku Królewskiego, 2008.
  2. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 459.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Януш Антоні Вішнявецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў