Вігунт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wigunt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wigo + Gunth
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вігонт, Віконт
Зьвязаныя імёны Guntvic
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вігунт»

Вігунт (Вігонт, Віконт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Вігунт (Wigunt, Wicgunt) і Гунтвік (Guntvic) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігайла, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigelo, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вірконт, Гаўгонт; германскія імёны Guntar, Werecundus, Gavigunt) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[3]. Такім парадкам, імя Вігунт азначае «бітны на вайне»[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexandro vel Vigunth Kiernoviensi (20 лютага 1387 году)[4]; Nos Allexander alias Wygunth dei gracia dux Kernoviensis (3 траўня 1388 году)[5]; Alexandro alias Vigunt (25 траўня 1391 году)[6]; Allexandri dicti Wigunt (2 лютага 1395 году)[7]; люди наши Курклевское волости… Виконтъ (31 жніўня 1496 году)[8]; Вигонтъ (Цьвярскі летапіс)[9]; Wigunty (1744 год)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 711, 1583.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Земский привилей боярам-католикам ВКЛ (1387), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  5. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 19.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 35.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 41.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 151.
  9. ^ ПСРЛ. Т. 15. — СПб, 1865. С. 435.
  10. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  11. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 270, 277.