Даўконт
Даўконт лац. Daŭkont | |
Dagant | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Davo + Kunth Dago + Ganto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Даўгонт, Даўкант, Даўкунт, Далконт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Даўконт» |
Даўконт (Далконт, Даўкунт), Даўгонт, Даўкант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дагант (Dagant, Dachant[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[4][5], аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[6]. Такім парадкам, імя Даўконт азначае «годны да бітвы»[7]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Thaigundis (Thai-gundis)[8].
Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Доўкант (Dowkont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[9] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[10].
У Прусіі бытавала імя Доўкант: Dowkant (1409 год)[11]. Імя Даўкунт бытавала ў ваколіцах Мэмэлю: Johan Dawtkunth (1511—1520 гады)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Andrea Dewknothowicz[13], Andreas Dewknetouicz[14], Andream Dewknetowicz[15] (2 кастрычніка 1413 году); Daukontu cztowiek Wnoyszysz (1422 год[16] паводле выпісу 1618 году)[17]; Василское волости, Совичу Довконътовичу, три чоловеки (9 лістапада 1449 году)[18]; землицы Довъкгонътовы… Довъкгонтъ побегъ до Немец (5 чэрвеня 1457 году)[19]; do źięm boiar powiatv korszewskiego… a Szczepana Dowkvntowicza… Szczepanv Dowkvntowiczv (12 кастрычніка 1561 году)[20]; Jan Dowkont (1621 год)[21]; p. Dowkunt (1690 год)[22]; Dawkunt (8 ліпеня 1713 году)[23]; frater Benedictus Dawkontt (10 сакавіка 1750 году)[24]; Marianna Dałkont (1827 год)[25].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даўконт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1422 годзе
- Совіч Даўконтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
- Станіслаў Мікалаевіч Даўконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1578 годзе[26]
- Сьцяпан Станіслававіч Даўконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1557—1586 гадох[27]
- Сэбастыян і Венцка Станіслававічы Юрэвічы Даўкантовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 годзе[28]
Доўканты (Даўконты) — літоўскі шляхецкі род[29].
Даўкант (Daukandt, Daukant) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[30].
У XVI ст. існаваў «абруб» Даўкунцішкі (Довкунтишки) у Жамойцкім старостве[31].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 390.
- ^ Jungfer J. Magerit — Madrid // Revue hispanique. T. 18, Nr. 53, 1908. S. 34.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 63.
- ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 23.
- ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 30.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 506.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 391.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 61.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 277.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 612—613, 624.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 108.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 174.
- ^ D, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 141.
- ^ Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 37.
- ^ С. 57, 76, 84, 186.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 186.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 471.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 99.