Вікіпэдыя:Праект:Выклік Вікіпрагалу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
рэдагаваць Выклік Вікіпрагалу
Скарачэньне:
ВП:ВВП
WikiGap.svg

«Вы́клік Вікіпрага́лу» — гэта адкрытае пісьмовае спаборніцтва па стварэньні і паляпшэньні артыкулаў, каб узмацніць асьвятленьне зьвязаных з жанчынамі прадметаў у Вікіпэдыі.

Пераможцы атрымаюць выдатныя ўзнагароды. Выклік ладзіцца як частка сусьветнай кампаніі «Вікіпрагал» зь першага выданьня ў 2019 годзе. У 2021 годзе мы пасупрацоўнічаем з Управай ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і іншымі супольнікамі, каб распрацаваць сьпісы імёнаў жанчынаў, важных для правоў чалавека і іншых галінаў, пра якіх мала або няма артыкулаў у Вікіпэдыі. Гэтыя артыкулы прынясуць дадатковыя балы. Цяпер мы таксама запускаем «Вікіпрагалазнаходнік» — прыладу, якая дапамагае Вам адкрываць артыкулы пра жанчынаў, якія існуюць на адной мове, але адсутнічаюць на іншай. Вы можаце скарыстаць гэта, каб выявіць добрыя для стварэньня артыкулы!

Пісьмовы выклік пройдзе з 8 сакавіка а 00:01 па сярэднеэўрапейскім часе (UTC+1) да 8 красавіка 2021 году а 23:59 па сярэднеэўрапейскім летнім часе (UTC+2). Панядзелак 8-га сакавіка — гэта Міжнародны жаночы дзень. Спаборніцтва простае паводле будовы, якая грунтуецца на сыстэме балаў «Хай будзе проста, дурніца»: Вы атрымліваеце балы, калі паляпшаеце артыкулы з мэтай для кожнай удзельніцы і ўдзельніка здабыць як мага больш балаў.

рэдагаваць Што б зрабіць
  1. Падпісацца ў разьдзеле «Удзельніцы і ўдзельнікі» на Мэта-Вікі.
  2. Напісаць і перакласьці як мага больш артыкулаў датычна жанчынаў.
  3. Дадаваць спасылку на кожны палепшаны і створаны артыкул з заяўленым балам і сваім імем удзельніцы(-ка).
  4. Падлічваць уласныя балы ад 1 да 3 за кожны ўнёсак: 1 бал за даданьне 1000 пісьмовых знакаў у жыцьцяпіс жанчыны ўлучна з 3 крыніцамі і ўнутранымі спасылкамі, +1 бал пры адначасным стварэньні артыкула, +1 бал, калі артыкул са сьпісу да «Выкліку».
  5. Вылучыць у найлепшыя свой уласны або чыйсьці іншы артыкул з жыцьцяпісам адной жанчыны.
  6. Атрымаць узнагароду за напісаньне: 1) як мага большага ліку артыкулаў, 2) найлепшага артыкула высокай якасьці.
рэдагаваць Прычына

Спаборніцтва ладзяць Міністэрства замежных справаў Швэцыі і «Вікімэдыя Швэцыі»(швэд.) з падтрымкай швэдзкіх амбасадаў, Управы ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і аддзелаў «Вікімэдыі» па ўсім сьвеце, у тым ліку Вікісуполкі Беларусі. Вікіпэдыі не стае артыкулаў пра ўсе віды прадметаў, і праз гэтае спаборніцтва мы спадзяемся палепшыць артыкулы наконт жанчынаў. Паляпшэньне артыкулаў і асьвятленьня наконт жанчынаў у Вікіпэдыі важна для пэўнасьці, што чытачкі і чытачы знаходзяць высакаякасныя зьвесткі пра людзей, якія дапамаглі скласьці наш сьвет.

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

8 сакавіка

Палепшаныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Створаныя шаблёны[рэдагаваць крыніцу]

Заўвага[рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы, пазначаныя курсівам, удзелу ў спаборніцтве не бяруць.

рэдагаваць Дапаможныя сродкі