Ірына Бугрова
Ірына Бугрова (1954-2011, Менск, Беларусь) — беларуская паліталягіня, сацыяльная псыхалягіня, спэцыялістка ў дзейнасьці НДА, публіцыстка.
Ірына Бугрова | |
Дата нараджэньня | 1954 |
---|---|
Дата сьмерці | 2011 |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Навуковая сфэра | Паліталёгія, палітычная культура, тэорыі дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці, грамадзянская супольнасьць ва ўмовах недэмакратыі |
Месца працы | БДУ, Менск, ЭГУ, Менск |
Вядомы як | Дасьледніца палітычнай культуры |
Навуковая ступень | Кандыдатка філязофскіх навук |
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ірына Бугрова ў 1986 г. у Маскве абараніла дысэртацыю на тэму «Мастацкая культура як фактар сацыялізацыі асобы ва ўмовах удасканаленьня сацыялізму»[1]. Кандыдатка філязофскіх навук (1986). Працавала дацэнткай катэдры паліталёгіі і сацыялёгіі Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы Беларускага дзяржунівэрсытэту. Дырэктарка праекту Міжнароднага інстытуту палітычных дасьледаваньняў. З канца 90-ых гадоў 20 ст. да 2004 выкладала курс "Палітычная культура" у ЭГУ на франка-беларускім факультэце палітычных навук, Менск.
Разам зь Сяргеем Панькоўскім, Сьвятланай Навумавай і Аляксандрам Фядутам Ірына Бугрова стаяла ля вытокаў інфармацыйна-аналітычнага сайту "Наша думка" (http://nmnby.eu). Шмат супрацоўнічала з грамадзянскай супольнасьцю, была арганізатаркай шматлікіх сэмінараў і трэнінгаў, якія спрыялі станаўленьню грамадзянскай супольнасьці краіны[2].
Памерла 6 сьнежня 2011 году ад анкалягічнай хваробы[3].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтральнай дасьледчай тэмай І. Бугровай стала пытаньне беларускай палітычнай культуры. Па-нямецку ў 1998 годзе Ірына Бугрова выдала працу «Politische Kultur in Belarus: Eine Rekonstruktion der Entwicklung vom Großfürstentum Litauen zum Lukaschenko-Regime» (Палітычная культура ў Беларусі: ад рэканструкцыя разьвіцьця Вялікага княства Літоўскага да рэжыму Лукашэнкі)[4]. І. Бугрова адной зь першых у беларускай палітычнай навуцы зьвярнула ўвагу на інстытуцыйныя традыцыі, а таксама каштоўнасьці і кодэксы паводзінаў беларусаў, якія перадаюцца пакаленьнямі і часта маюць цэнтральнае значэньне для працэсаў палітычнай трансфармацыі.
Акрамя пытаньня палітычнай культуры дасьледніцу цікавіла спэцыфіка дзейнасьці мясцовай грамадзянскай супольнасьці ва ўмовах недэмакратыі[5]. Шматлікія артыкулы, трэнінгі І. Бугрова прысьвяціла якраз гэтай тэме.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Irina Bugrova and Svetlana Naumova: Parliamentary elections and foreign policy orientations of Belarus, Vector – Belarusian Journal of International Politics, 1/1, 1996, pp. 2–7.
- Irina Bugrova, The Identity of Belarus: an Experience of the "Understanding" Political Science, Vector – Belarusian Journal of International Politics, no. 3, 1997, pp. 2-10.
- Irina Bugrova, Politische Kultur in Belarus : Eine Rekonstruktion der Entwicklung vom Großfürstentum Litauen zum Lukaschenko-Regime, Untersuchungen des FKKS. Mannheim, 1998.
- Iryna Buhrova and Bettina Lange. “Einheit Über Vielfalt? Regionen Im Zentralstaat.” Osteuropa, vol. 54, no. 2, 2004, pp. 39–56.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Поминальник философoв, Институт Философии Российской Академии Наук, https://iphras.ru/page29003184.htm
- ^ Скончалась Ирина Бугрова, известный белорусский политолог, Naviny.By, 07.12.2011, https://naviny.online/rubrics/society/2011/12/07/ic_news_116_382222(недаступная спасылка)
- ^ У. Гарбацкі, Якая палітыка, такая і культура. З нагоды сьмерці Ірыны Бугровай, ARCHE, 11-2011, с. 500-501.
- ^ Irina Bugrova, Politische Kultur in Belarus: Eine Rekonstruktion der Entwicklung vom Großfürstentum Litauen zum Lukaschenko-Regime, Untersuchungen des FKKS. Mannheim, 1998.
- ^ Buhrova, Iryna, and Bettina Lange. “Einheit Über Vielfalt? Regionen Im Zentralstaat.” Osteuropa, vol. 54, no. 2, 2004, pp. 39–56. JSTOR, www.jstor.org/stable/44932120. Accessed 28 Mar. 2021.