Перайсьці да зьместу

Вікторыя Грунчакава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікторыя Кужмава»)
Вікторыя Кужмава
Краіна Славаччына Славаччына
Пражывае ў Кошыцэ, Славаччына
Нарадзілася 11 траўня 1998 (27 гадоў)
Кошыцэ, Славаччына
Рост 180 см
Вага 67 кг
Пачатак кар’еры 2014
Працоўная рука правая, бэк-хэнд абодвума
Прызавыя грошы 1 669 432 $
Адзіночны разрад
Матчаў 251—130 (65,9%)
Тытулаў 14 МТФ
Найвышэйшы рэйтынг № 104 (15 сакавіка 2021)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 2-е кола (2019)
Францыя 3-е кола (2019)
Ўімбэлдан 1-е кола (2018, 2019)
ЗША 1-е кола (2017, 2018, 2019, 2020)
Асноўныя турніры
WTA 5—3 (62,5%)
Парны разрад
Матчаў 80—51 (61,1%)
Тытулаў 3 ЖТА, 6 МТФ
Найвышэйшы рэйтынг № 29 (28 сьнежня 2020)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія 3-е кола (2020, 2021)
Францыя 3-е кола (2020)
Ўімбэлдан 1-е кола (2019)
ЗША паўфінал (2019)
Вікторыя Кужмава ў Вікісховішчы

Вікто́рыя Ку́жмава (па-славацку: Viktória Kužmová, [ˈʋiktɔːria ˈkuʒmɔʋaː]; нар. 11 траўня 1998, Кошыцэ, Славаччына) — славацкая тэнісістка. Максымальны адзіночны рэйтынг — №43, парны — №29.

Уладальніца трох парных тытулаў Туру Жаночай тэніснай асацыяцыі і 20 тытулаў (зь іх 14 індывідуальных) Жаночага тэніснага туру Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі.

Сям’я Інгрыд і Радавана, акрамя Вікторыі, мае таксама дачку Катарыну, таксама тэнісістку.

Вікторыя Кужмава цяпер пражывае ў Кошыцах (Славаччына)[1][2]. З 2018 року навучаецца ў браціслаўскай філіі чэскага ўнівэрсытэту[3].

Вікторыя пачала займацца тэнісам у чатырохгадовым веку. Максымальны юніёрскі рэйтынг №24[4].

У 2014 року разам з Крысьцінай Шмедлавай заваявала першы парны тытул у Касаблянцы. У гэтым жа годзе дэбютавала ў юніёрскім турніры Вялікага шлёмуАдкрытым чэмпіянаце Францыі, а ўжо на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Шмедлавай выйшла ў паўфінал[5][6].

У 2015 року ўпершыню выйшла ў індывідуальны паўфінал Ўімбэлданскага турніру, саступіўшы будучай чэмпіёнцы Соф’і Жук[7]. У гэтым жа годзе стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў парным разрадзе з расейскай тэнісісткай Аляксандрай Пасьпелавай[8]. Праз год стала срэбранай прызэркай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзіночным разрадзе[9].

Дэбют Вікторыі Кужмавай у дарослых турнірах Вялікага Шлему адбыўся на Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2017 року, у які яна прабілася з кваліфікацыі, але ў першым коле саступіла Вінус Ўільямз[10]. 6 сакавіка 2017 упершыню ўвайшла ў першую 200-ку рэйтынгу, скончыўшы сэзон на 132-й пазыцыі[11].

21 траўня 2018 року ўвайшла ў першую сотню тэнісістак[11][12]. Урэшце на Адкрытым чэмпіянаце Францыі здабыла першую перамогу ў асноўным турніры, але вылецела ўжо ў другім коле[13].

2019 рок стаў пасьпяховым для Кужмавай у парным разрадзе. Яна тройчы выходзіла ў фіналы турніраў, два зь якіх выйграла[14][15]. 4 лютага яна ўвайшла ў сотню найлепшых, а 9 верасьня заняла 30-ю пазыцыю[11][16].

Выступы ў зборнай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2014 року Вікторыя Кужмава прадстаўляла Славаччыну ў юніёрскім Фэд-кубку. У групавым турніры выйграла ўсе свае матчы супраць тэнісістак Францыі, Эгіпту і Японіі, а таксама дзьве парныя сустрэчы супраць Японіі і Эгіпту. У паўфінале адолела вугорку Фані Шталар[5][6], але ў фінале славакі прайгралі зборнай ЗША ўсе тры гульні[17]. У жніўні таго ж году Вікторыя выступіла на юнацкай Алімпіядзе, дзе саступіла ў першым коле і ў адзіночным, і ў парным разрадах[5][6].

Дэбют за дарослую каманду адбыўся ў 2018 року. У барацьбе за выхад у Сусьветную групу Славаччына абыграла зборную Расеі (Кужмава атрымала адну перамогу і адну паразу), аднак пасьля прайграла Беларусі. Тым ня меней, у гэтым матчы Кужмава перамагла і Арыну Сабаленку, і Аляксандру Сасновіч, саступіўшы толькі ў вырашальнай пары з Ганнай Каралінай Шмэдлавай супраць Лідзіі Марозавай і Веры Лапко[18][19].

  1. admin. Oficiálna webstránka Viktórie Kužmovej (славацк.) Праверана 23 сакавіка 2021 г.
  2. Viktoria Kuzmova (анг.) Yonex Праверана 15 лістапада 2020 г.
  3. Viktória Kužmová also thinks of education, she began to study international relations and diplomacy (анг.) newsbeezer.com Праверана 16 лістапада 2020 г.
  4. Viktoria Kuzmova (анг.) ITF World Tennis Tour Праверана 15 лістапада 2020 г.
  5. 1 2 3 Viktoria Kuzmova Junior Singles Activity (анг.) ITF World Tennis Tour Праверана 15 лістапада 2020 г.
  6. 1 2 3 Viktoria Kuzmova Junior Doubles Activity (анг.) ITF World Tennis Tour Праверана 15 лістапада 2020 г.
  7. TASR (10 ліпеня 2015) Wimbledon: Viki Kužmová končí v semifinále, aj tak životný úspech (славацк.) sport.aktuality.sk Праверана 15 лістапада 2020 г.
  8. The 100 Club: All-surface threat Viktoria Kuzmova keeps rising (анг.). WTA. Праверана 31 кастрычніка 2020 г.
  9. A brand new day: U.S. Open Junior Champ Kayla Day is as confident as she is talented (анг.) tennis.com Праверана 15 лістапада 2020 г.
  10. Venus Williams improves to 19-0 in U.S. Open's first round (анг.) The Spokesman Review Праверана 1 лістапада 2020 г.
  11. 1 2 3 Viktoria Kuzmova Ranking History (анг.) WTA Tennis Праверана 15 лістапада 2020 г.
  12. The 100 Club: All-surface threat Viktoria Kuzmova keeps rising (анг.) WTA Tennis Праверана 16 лістапада 2020 г.
  13. Elina Svitolina beats Viktoria Kuzmova 2-0 at French Open (анг.) xinhuanet Праверана 30 кастрычніка 2020 г.
  14. Muchova and Teichmann Set to Bid for Maiden Title at Prague (анг.) Tennis Now Праверана 31 кастрычніка 2020 г.
  15. Jaqueline Cristian şi Gabriela Ruse au pierdut finala de dublu la BRD Bucharest Open 2019 (рум.) mediafax.ro Праверана 31 кастрычніка 2020 г.
  16. AAP. (6 верасьня 2019) Barty reaches another US Open doubles final (анг.). The Sydney Morning Herald. Праверана 31 кастрычніка 2020 г.
  17. USA triumphant at 2014 Junior Fed Cup (анг.). ITF (30 верасьня 2014). Праверана 16 лістапада 2020 г.
  18. Kuzmova claws Slovakia back into contention in Minsk (анг.) Billie Jean King Cup Праверана 17 лістапада 2020 г.
  19. Lapko and Marozava launch Belarus back into the World Group Billie Jean King Cup Праверана 17 лістапада 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]