Маргарыта Юрсэнар
Маргарыта Юрсэнар | |
франц. Marguerite Yourcenar | |
![]() 4 кастрычніка 1982 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Маргарыта Антуанэта Жанна Марыя Гісьлен Кленёвэрк дэ Крэянкур |
Псэўданімы | Маргарыта Юрсэнар |
Нарадзілася | 8 чэрвеня 1903 Брусэль, Бэльгія |
Памерла | 17 сьнежня 1987 вёска Нортыст-Харбэр(en), акруга Хэнкок(en), штат Мэн, ЗША |
Бацькі | Мішэль дэ Крэянкур[d] Фернанд дэ Карцье дэ Марш’ен[d][1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пераклад |
Гады творчасьці | 1921—1987 |
Жанр | Паэзія, раман, эсэ |
Мова | Француская |
Дэбют | Паэма «Сад хімэраў» (1921) |
Значныя творы | Раман «Успаміны Адрыяна»(fr) (1951), «Чарненьне»(fr) (1968) |
Прэміі | Галоўная літаратурная ўзнагарода Францускай акадэміі(fr) (1977), Узнагарода Эразма(en) (1983) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Маргарыта Юрсэна́р (1903, Брусэль — 1987; в. Нортыст-Харбэр, шт. Мэн, ЗША) — француская і бэльгійская пісьменьніца, паэтка, перакладніца, эсэістка, акадэміня дзьвух Акадэміяў (бэльгійскай і францускай), першая кабета, якая ўвайшла ў Францускую Акадэмію.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзілася ў Бэльгіі ў мяшанай бэльгійска‐францускай сям’і. Маці памерла праз 10 дзён пасьля родаў. Гадавалася ў доме бабулі па бацькоўскай лініі, дзе яе даглядаў бацька Мішэль дэ Крэянкур. Псэўданім Юрсэнар — анаграма прозьвішча Крэянкур. Атрымала хатнюю адукацыю. Зь дзяцінства размаўляла па-француску, па-ангельску, па-італійску, па-грэцку, па-галяндзку, лёгка чытала на лаціне і старажытнагрэцкай мовах. У 1980 г. стала першай жанчынай, якая ўвайшла ў Францускую акадэмію.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы твор — паэму «Сад хімэраў» — выдала на грошы бацькі. У 1929 г. зьявіўся першы раман «Аляксіс». У свае творы часта ўводзіла бісэксуальных постацяў. У 1938 г. выдала зборнік «Арыентальныя навэлі»(en), што грунтаваліся на паданьнях. Пры напісаньні раману «Успаміны Адрыяна» (1951) выкарыстала тэксты на лаціне і старажытнагрэцкай мове, што тычыліся жыцьця рымскага імпэратара Адрыяна.
Па‐беларуску ёсьць пераклад некаторых навэляў з зборніку «Арыентальныя навэлі» і чорны пераклад аповесьці «Anna, soror…», якія зьявіліся малым накладам у дыяспары.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Маргарыта Юрсэнар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ Freebase — 2007.
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Памерлі 17 сьнежня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёну
- Нарадзіліся ў Брусэлі
- Памерлі ў ЗША
- Францускія літаратары
- Літаратары і літаратаркі ЗША
- Чальцы Францускай акадэміі
- Францускія перакладчыкі
- Аўтары гістарычных раманаў
- Літаратары, вядомыя пад псэўданімамі