Альжбэта Вугорская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятая
Альжбэта Вугорская Т.О.С.Ф.
Сьвятая Альжбэта Вугорская Т.О.С.Ф.
Сьвятая
Альжбэта Вугорская Т.О.С.Ф.
Сьвятая
Нарадзілася 7 ліпеня 1207
Пожань (цяпер Браціслава, Славаччына) альбо Шарашпатак, Каралеўства Вугоршчыны
Памерла 17 лістапада 1231 (24 гады)
Марбург, ляндграфства Турынгіі, Сьвятая Рымская імпэрыя (цяпер Гэсэн, Нямеччына)
Шануецца Каталіцкі касьцёл
Англіканская супольнасьць
Лютэранства
Кананізаваная 27 траўня 1235[1][2][3] папам Рыгорам IX
Пэруджа, Італія
Галоўная сьвятыня Катэдра сьвятой Альжбэты ў Кошыцах (Славаччына)
Касьцёл сьвятой Альжбэты ў Марбургу (Нямеччына)
Дзень памяці 17 лістапада
Патрон шпіталёў, мэдсёстраў, пекараў, нявестаў, графіняў, паміраючых дзяцей, бежанцаў, бяздомнікаў, каруначніц, удоваў, архідыяцэзіі Яра, Тэўтонскага ордэну, Трэцяга францішканскага ордэну і места Кошыцаў[4]
Атрыбуты ружы, карона, кошык зь ежай

Альжбэ́та Вуго́рская (па-нямецку: Heilige Elisabeth von Thüringen, па-вугорску: Árpád-házi Szent Erzsébet; 7 ліпеня 1207, Пожань альбо Шарашпатак, Каралеўства Вугоршчыны – 17 лістапада 1231, Марбург, ляндграфства Турынгіі, Сьвятая Рымская імпэрыя)[5], вядомая таксама як Сьвятая Альжбэта Турынгінскаявугорская прынцэса, ляндграфіня турынгінская, раньняя францішканская манашка і сьвятая заступніца ордэну[6].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альжбэта была трэцім дзіцем вугорскага караля Андрэя II і Гертруды з Мэраніі. Паводле аднае з вэрсіяў, нарадзілася ў Шарашпатаку, паводле іншай — у Пожані. У аднагадовым веку з палітычных разьлікаў была заручаная з старэйшым сынам Германа I Турынгінскага, якому тады было восем гадоў. У 1211 року, у чатырохгадовым веку, была аддадзеная на выхаваньне ў двор ляндграфаў Турынгіі[7].

„Сьвятая Альжбэта ў шпіталі“. Адам Эльсгаймэр (к. 1598)

Герман заўчасна памёр у 1217 року, і ў 1221 року Альжбэта была выдадзеная за другога сына Германа I, Людвіга, які тады ўжо валадарыў у герцагстве. У 1221 року адбыўся ягоны шлюб з чатырнаццацігадовай Альжбэтай. Зь ім мела сына Германа, спадкаемца графскага стальцу; Сафію, будучую брабанцкую княгіню; Гертруду, якая стане манашкай і дабраславёнай.

У 1223 року захапілася вучэньнем францішканскіх манахаў і стала дапамагаць галоце[8]. Пад Вартбурскім замкам збудавала лякарню на 28 ложкаў і штодня наведвала ў ёй хворых. У 1226 року ейным духоўнікам стаў будучы інквізытар Конрад Марбурскі.

Пасьля мужавага ад’езду ў Крэмону на райхстаг Сьвятой Рымскай імпэрыі Альжбэта пераняла справы ў турынгінскім двары, раздаючы міласьціну ўсім у патрэбе.

„Вялікі чын адрачэньня сьвятой Альжбэты Вугорскай“. Філіп Гермагенэс Кальдэрон (1891)

11 верасьня 1227 року муж Людвіг IV памёр ад чумы падчас шостага крыжовага шляху, не дачакаўшы нараджэньня ўласнай дачкі. У 1228 року ягоныя парэшткі былі пахаваныя ў Райнгардсбрунскім кляштары. Альжбэта па мужавай сьмерці адышла ад справаў Вартбурскага двара і пасялілася ў Марбургу (Гесэн), дзе таксама збудавала шпіталь для бедакоў і хворых ды апекавалася імі[9].

Памерла ў Марбургу ў дваццацічатырохгадовым веку[10].

Кананізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неўзабаве па ейнай сьмерці ля ейнай магілы ў шпітальным храме сталі праяўляцца цуды ацаленьня. У 1232—1235 роках на папскі загад Конрад Марбурскі правёў дасьледаваньні вылекаваных, і 24 траўня 1235 року папа Рыгор IX кананізаваў Альжбэту[10].

У XIV—XV стагодзьдзях магіла Альжбэты стала адным з цэнтраў нямецкіх пілігрымак, але пазьней ейны культ стаў згасаць. Папская була з абвяшчэньнем яе сьвятой знаходзіцца ў венскім касьцёле Тэўтонскага ордэну (Аўстрыя); цела сьвятой пакладзенае ў залатой труне ў марбурскім касьцёле, што носіць ейнае імя.

Рэлікварый сьвятой Альжбэты Вугорскай у Мікалаеўскім музэі Бары (Італія)

Адзін з Альжбэтавых нашчадкаў, ляндграф Філіп I „Вялікадушны“ Гесэнскі, лідэр Пратэстанцкай рэфармацыі, запатрабаваў ад Тэўтонскага ордэну прыбраць парэшткі Альжбэты з Марбурскага касьцёлу, пагражаючы іх зьнішчыць, каб канчаткова спыніць пілігрымкі ў Марбург[5]. Ён дастаў адтуль каранаваны агатавы рэлікварый, у якім ляжала Альжбэтава галава, але пасьля трапляньня ў палон да рымскага імпэратара Карла V вярнуў каштоўнасьць.

Рэлікварны кубак быў выкрадзены швэдзкімі войскамі ў часе Трыццацігадовай вайны і цяпер выстаўлены ў Швэдзкім гістарычным музэі ў Стакгольме[11]. Чэрап і неакторыя косткі Альжбэты знаходзяцца ў венскім кляштары, які носіць ейнае імя. Частка парэштак захоўваецца ў касьцёле кармэлітаў у Брусэлі; іншая частка — у капліцы ў Ля Рош-Гіёне, і яшчэ адна — у Гановэры[12].

Марбурскі касьцёл цяпер належыць пратэстантам, але часткова абсталяваны для каталіцкіх імшаў. Да свайго роспуску ў 1803 року Тэўтонскі ордэн, які абраў сьвятую Альжбэту сваёй другой заступінцай, меў у Марбургу сталіцу.

У мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цуд ружаў“ сьвятой Альжбэты Вугорскай

Сьвятую Альжбэту часта выяўляюць з кошыкам хлеба ці іншай ежы, характарызуючы ейную пасьвечанасьць дзеля дапамогі бедакам і галодным[13]. Таксама папулярнай тэмай у мастакоў стаў „цуд ружаў“.

У 1984 року Пэтэр Янсэнс склаў опэру „Альжбэта Турынгінская“ на лібрэта Германа Шульцэ-Бэрнта.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 красавіка 1932 року, у 700-рочча сьмерці сьвятое, Вугоршчына выпусьціла сэрыю марак у ейны гонар[14]. Яшчэ адна марка выйшла 1 жніўня 1944 року[15]. Чэхаславаччына 16 ліпеня 1938 року выпусьціла ў ейны гонар марку з выявай катэдры ў Кошыцах[16].

2007 рок у Марбургу быў абвешчаны годам сьвятой Альжбэты. Цягам усяго году ладзіліся мерапрыемствы, прысьвечаныя ейнаму жыцьцю і дзейнасьці. 7 ліпеня адбылося маштабнае сьвяткаваньне ейнага 800-рочча нараджэньня.

У 2019 року сьвятая Альжбэта абвешчаная заступніцай Кошыцаў (Славаччына)[17].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Life and Afterlife of St. Elizabeth of Hungary: Testimony from her Canonization Hearings / Kenneth Baxter Wolf. — Oxford University Press, 24 лістапада 2010. — С. x. — ISBN 9780199732586
  2. ^ The life of Saint Elizabeth of Hungary, Dutchess of Thuringia / Mary Hackett. — 1848. — С. 244.
  3. ^ Paolo Bonavoglia. Perpetual calendar (анг.). Astro.bonavoglia.eu. Праверана 22 сьнежня 2013 г.
  4. ^ Teraz.sk (1 студзеня 1970) VIDEO: Patrónkou Košíc bude sv. Alžbeta Uhorská, potvrdil to Vatikán (славацк.) TERAZ.sk Праверана 4 лістапада 2019 г.
  5. ^ а б Michael Bihl. St. Elizabeth of Hungary // Catholic Encyclopedia / Charles Herbermann. — New York: Robert Appleton Company, 1909. — Т. 5.
  6. ^ St. Elizabeth of Hungary (анг.) Encyclopædia Britannica Праверана 26 сакавіка 2021 г.
  7. ^ Elizabeth, Saint // Encyclopædia Britannica / Hugh Chisholm. — 11. — Cambridge University Press, 1911. — Т. 9. — С. 287.
  8. ^ Foley, OFM, Leonard, "St Elizabeth of Hungary", Saint of the Day, Lives, Lessons, and Feast, (revised by Pat McCloskey OFM), Franciscan Media; ISBN 978-0-86716-887-7
  9. ^ Arnald of Sarrant. Chronicle of the Twenty-Four Generals of the Order of Friars Minor, (Noel Muscat ofm, trans.) Ordo Fratrum Minorum. Malta, 2010
  10. ^ а б Joan Mueller, A Companion to Clare of Assisi: Life, Writings, and Spirituality, Vol. 21, (Brill, 2010), 127.
  11. ^ супрацоўнікі Швэдзкага гістарычнага музэю Guldrummet - Krigsbyten (швэд.) Праверана 2 кастрычніка 2016 г.
  12. ^ Butler, Alban. “Saint Elizabeth of Hungary, Widow”. Lives of the Fathers, Martyrs, and Principal Saints, 1866. CatholicSaints.Info. 7 May 2016
  13. ^ Birmingham Museum of Art: guide to the collection. Birmingham, Ala: Birmingham Museum of Art, 2010.
  14. ^ colnect.com/en/stamps/list/country/6955-Hungary/year/1932
  15. ^ colnect.com/en/stamps/stamp/179971-St_Elizabeth_1207-1231-Great_Women_of_Hungarian_History-Hungary
  16. ^ colnect.com/en/stamps/list/country/7068-Czechoslovakia/year/1938/item_name/st+elizabeth
  17. ^ Svätá Alžbeta Uhorská je oficiálne patrónkou Košíc (славацк.) kosice.korzar.sme.sk Праверана 2019-11-18 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • de Robeck, Nesta. Saint Elizabeth of Hungary : A Story of Twenty-Four Years. Milwaukee: The Bruce Publishing Company, 1954.
  • Seesholtz, Anne. Saint Elizabeth: Her Brother's Keeper. New York: Philosophical Library, 1948.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Францішканства