Юлія Арцюх
Юлія Анатолеўна Арцюх | |
Род дзейнасьці | прапаганда |
---|---|
Узнагароды | XIII Рэспубліканскі конкурс «Жанчына года — 2020» у намінацыі «Актыўная грамадзянская пазыцыя»[1] |
Юлія Арцюх — беларуская тэлевядоўца, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па ўласных словах, мае эканамічную адукацыю і працавала эканамістам-мэнэджарам у ААТ "Агракамбінат «Дзяржынскі»[2].
У студэнцкія гады працавала нянькай у ЗША[3].
Актывістка грамадзкага аб’яднаньня дапамогі дзецям, хворым на фэнілкетанурыю «Будучыня бязь межаў»[2].
З 2019 году памочніца дэпутаткі ПП НС Беларусі Людмілы Макарынай-Кібак[2].
Працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска[4].
Прапагандысцкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымала вядомасьць у СМІ ў 2020 годзе як камэнтатарка па розных тэмах, зьвязаных з масавымі пратэстамі, якія адбываліся пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Была прызначаная вядоўцай прапагандысцкіх перадачаў на дзяржаўным тэлеканале СТБ[5].
У сваіх выступах на тэлевізіі актыўна займалася ачарненьнем і абражаньнем апанэнтаў Лукашэнкі[6][7][8][9][10], апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей[11]. Абражала нацыянальныя сымбалі Беларусі[12].
У красавіку 2021 г. пасьля выпуску перадачы з абразамі на адрас жыхароў Украіны й кіраўніцтва страны была ўнесеная ў базу «Міратворца», куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасьць супраць інтарэсаў Украіны[13][14].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае трох дзяцей. Муж — «афіцэр спэцыяльных апэрацыяў»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Артюх Юлия Анатольевна - Цэнтар "Миротворець", афіцыйны сайт
- ^ а б в г «Я не саромеюся сваіх перакананняў». Наваспечаная зорка Юлія Арцюх аб славе, перажываннях і пагрозах — Звязда, 12.12.2020
- ^ «Я работала няней в Америке и понимаю, что такое зов Родины». Побывали в гостях у Юлии Артюх — СТБ, 13.12.2020
- ^ МАКАРЫНА-КІБАК ЛЮДМІЛА ЭДУАРДАЎНА — афіцыйная старонка на сайце ПП НС Беларусі
- ^ Политолог и вирусолог в одном лице. Журналисты заметили в новостях на госТВ одних и тех же «случайных» людей [Палітоляг і вірусоляг у адной асобе. Журналісты заўважылі ў навінах на дзяржаўнай ТВ адных і тых жа «выпадковых» людзей]
- ^ Ответьте себе на вопрос: вам точно будет лучше продолжать разрушать страну? Мнение жены офицера в рубрике «Негладко» — СТБ, 27.11.2020
- ^ «Можем наклонить и вдуть»: Как пропагандисты СТВ заговорили на жаргоне — The Village, 04.02.2021
- ^ [https://web.archive.org/web/20201205180704/http://www.ctv.by/belorusy-komu-my-nuzhny-evrope-mozhet-ssha-kak-deshyovaya-rabochaya-sila-esli-tolko-mnenie-yulii «Белорусы, кому мы нужны? Европе? Может, США? Как дешёвая рабочая сила если только». Мнение Юлии Артюх ] — СТБ, 04.12.2021
- ^ Юлия Артюх: «Мнение продажных предателей в построении белорусско-российских отношений точно никого не интересует» — СТБ, 26.02.2021
- ^ Юлия Артюх: «Лучше диктатура, чем продажная марионеточная демократия» — СТБ, 02.04.2021
- ^ Юлия Артюх — защитникам Родины: каждый день, когда мой муж возвращается домой живым, я мысленно благодарю каждого из вас — СТБ, 23.02.2021
- ^ Юлия Артюх: не лезьте в нашу страну, от которой у вас остался лишь паспорт — СТБ, 19.02.2021
- ^ Вядоўцу тэлеканалу СТВ Арцюх занесьлі ў базу «Миротворець» — Радыё Свабода, 4 красавіка 2021
- ^ Ведущая СТВ, которая заявила, что Украина загибается от нищеты, а народ ищет еду на свалках, попала в базу «Миротворец» (рас.). Брестская газета (2021-04-04). Праверана 2021-04-06 г. Архіўная копія ад 2021-04-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асабістая старонка на сайце СТБ
- Юлія Арцюх на сайце «Міратворца»