Данка Бартакава
Выгляд
| Данка Бартакава | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-славацку: Danka Barteková |
| Нарадзілася | 19 кастрычніка 1984 (41 год) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | спартовы стралок, дыпляматка |
Да́нка Ба́ртакава (па-славацку: Danka Barteková; 19 кастрычніка 1984, Трэнчын, Чэхаславаччына) — славацкая спартоўка, бронзавая прызэр Алімпійскіх гульняў 2012 году па стральбе, 9-разовая мэдалістка чэмпіянатаў сьвету, 10-разовая чэмпіёнка Эўропы, 5-разовая пераможца этапаў кубку сьвету, срэбраная мэдалістка Ўнівэрсіяды 2011. Уладальніца сусьветнага рэкорду ў скіце.
У 2012 годзе была выбрана ў камісію атлетаў МАК тэрмінам на 8 гадоў.
Была сьцяганосцам славацкай каманды на цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў 2016 году ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце London 2012 (анг.)