Сафія Пшыбіляўскене

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сафія Пшыбіляўскене
Sofija Pšibiliauskienė
Sofija Ivanauskaitė-Pšibiliauskienė Lazdynų pelėda.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ivanauskaitė
Псэўданімы Lazdynų Pelėda
Нарадзілася 16 верасьня 1867
маёнтак Парагі, Летува
Памерла 15 сакавіка 1926
маёнтак Парагі, Летува
Пахаваная
Бацькі Нікадэм Іваноўскі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 1898—1926
Мова летувіская
Дэбют 1898
Значныя творы Ir pražuvo kaip sapnas, 1908, Klaida, 1909

Сафíя Пшыбіляўскéне (па-летувіску: Sofija Pšibiliauskienė, пры нараджэньні Сафія Іваноўская (Іванаўскайце/Ivanauskaitė) 16 верасьня 1867, маёнтак Парагі, каля Шаўляў, Летува - 15 сакавіка 1926, маёнтак Парагі, Летува) - летувіская пісьменьніца, сястра Марыі Ластоўскай. Больш вядомая пад псэўданімам Lazdynų Pelėda (Лазьдзíну Пялéда, то бок Ляшчынная Сава).

Псэўданім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Lazdynų Pelėda — унікальная зьява ў гісторыі летувіскай літаратуры. Дзьве сястры Іваноўскія — Сафія Пшыбіляўскене і Марыя Ластоўская — з канца 19 ст. да 1926 году падпісвалі і публікавалі свае празаічныя творы — апавяданьні, аповесьці, раманы — пад супольнай літаратурнай мянушкай — Лазьдзіну Пяледа[1]. Дакладнае аўтарства некаторых іх твораў дасюль не ўстаноўленае[2]. Лічыцца, што большая частка твораў напісаных пад супольным псэўданімам, належыць пяру Сафіі Пшыбіляўскене[3].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сафія Пшыбіляўскене нарадзілася ў сям'і жамойцкага шляхціца Нікадэма Іваноўскага (Нікадэмас Іванаўскас, 1844-1931), жывапісца і пісьменініка, які пісаў на польскай мове. Калі Сафіі было некалькі месяцаў, бацька паступіў у Мюнхэнскую акадэмію выяўленчага мастацтва, таму ўся сям'я пераехала ў Мюнхэн. У 1871 годзе сям'я страціла частку даходаў ад маёнтку, бацька яшчэ не скончыў вучобу ў Мюнхэне, яшчэ некалькі месяцаў удасканальваў свае веды і навыкі ў Варшаве і Кракаве. Сям'я вярнулася ў Летуву, але згарэў будынак сядзібы, таму сям'я пэўны час жыла ў Шаўлях, дзе бацька працаваў мастаком. Аднак у тыя часы было цяжка выжыць ад мастацтва, таму ў 1877 сям'я вярнулася ў абноўленую сядзібу ў Парагах[4].

У 1891 годзе Сафія выйшла замуж за значна старэйшага шляхціца Рапаласа Пшыбіляўскіса, але іх сямейнае жыцьцё не было шчаслівым, бо сужэнцы, якія выпадкова зьвязалі лёс і стварылі сям'ю без каханьня, хутка адчужыліся. Муж быў расчараваны, маючы замест хатняй гаспадыні рамантычную летуценьніцу. Сям'я распалася. Муж зьехаў у ЗША, дзе і памёр. Застаўшыся адна з двума дзецьмі, Сафія працавала ў аптэцы. У 1902 годзе спрабавала скончыць жыцьцё самагубствам. З 1903 пачала актыўна займацца літаратурай у Вільні[5].

Літаратурная праца не прыносіла заробку. Сафія жыла ў нястачы. Даглядала за хворай на сухоты маці і за вялікай гаспадаркай. У незалежнай Летуве пасьля сьмерці маці пераехала ў Коўну, дзе працавала ў Карціннай галерэі імя Чурлёніса. Кволае здароўе, нястача і сухоты забралі жыцьцё пісьменьніцы. Памерла ў 1926 у родным маёнтку Парагі[6].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свой першы твор - аповесьць «Našlaitė» (Сірата) апублікавала ў 1898 годзе ў газэце «Ūkininkas». Пісьменьніца таксама шмат друкавалася ў Varpas, Darbininkų balsas, Vienybė Lietuvninkų. Напісала шмат апавяданьняў, аповесьцяў. Найбольш вядомыя творы - «Ir pražuvo kaip sapnas», «Motulė paviliojo», «Klaida».

Творы, надрукаваныя пад псэўданімам Lazdynų Pelėda, амаль усе напісаныя Сафіяй Пшыбіляўскене (Сафіяй Іванаўскайце-Пшыбіляўскене). З 1908 яна перакладала з польскай на летувіскую мову творы, напісаныя сястрой Марыяй Ластоўскай. Сафія апрацоўвала іх і друкавала пад супольным псэўданімам Лазьдзіну Пяледа. Гэта вызначыла асноўную ролю Сафіі Пшыбіляўскене ў творчым хаўрусе, вядомым сяньня пад імем Lazdynų Pelėda.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

● Klajunas. – Bitėnai: Kudirkos iždas, 1902.

● Pavasario rytmetį; Davatka; Burtininkė. – Vilnius: Šviesa, 1905.

● Matulė paviliojo; Stebuklingoji tošelė; Poilsis; Naujas viršaitis; Ir pražuvo kaip sapnas. – Vilnius: M. Kuktos spaustuvė, 1908.

● Klaida: apysaka. – Vilnius, 1909.

● Klaida: apysaka. – Kaunas: Sakalas, 1939 / Lazdynų Pelėda- Sofija Pšibiliauskienė.

● Ir pražuvo kaip sapnas: apysakos. – Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1947.

● Motulė paviliojo. – Brooklyn: Gabija, 1951.

● Motulė paviliojo. – Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1951.

● Pamotė: apsakymas. – Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961.

● Motulė paviliojo. – Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961.

● Stebuklingoji tošelė: apsakymai. – Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961.

● Klajūnas: apsakymai. – Vilnius: Vaga, 1967.

● Stebuklingoji tošelė: apsakymai. – Vilnius: Vaga, 1972.

● Klajūnas: apysakos ir apsakymai. – Vilnius: Vaga, 1977.

● Stebuklingoji tošelė: apsakymai. – Vilnius: Vaga, 1982.

● Ir pražuvo kaip sapnas: apysaka ir apsakymai. – Kaunas: Šviesa, 1990.

● Blūdas, arba, Lietuva buvusios Rosijos revoliucijos mete: romanas; Klaida: romanas / J. Lindė-Dobilas, Lazdynų Pelėda. – Vilnius: Vaga, 1990.

● Klajūnas. – Vilnius: Vaga, 1990.

● Raštai. T.1. – Vilnius: Strazdas ir Vėgėlė, 1914.

● Lazdynų Pelėdos Raštai: 4t. / Sofijos Ivanauskaitės-Pšibiliauskienės. – Kaunas – Vilnius: Švyturys, 1921–1922.

● Rinktiniai raštai. – Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1950.

● Raštai: 7t. – Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1954–1955[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Daujotytė, Viktorija. Lazdynų Pelėda: Rašytojos seserys. // Daujotytė, Viktorija. Parašyta moterų. — Vilnius, 2001.
  2. ^ Ramunė Bleizgienė, Lazdynų Pelėda, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1056
  3. ^ Objekto Nr. 10568 išsamus aprašymas“. Lietuvos Respublikos kultūros vertybių registras.
  4. ^ Laima Amatkevičiūtė. Lazdynų Pelėda. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007.
  5. ^ Lietuvos albumas. Janina Markevičaitė, Liudas Gira, Adomas Kliučinskis – Kaunas / Otto Elsner, Berlin, 1921 m.
  6. ^ Leopoldas Rozga. „Papilė širdyse ir likimuose", https://www.papile.lt/lt/iskilieji_zmones/sofija_psibiliauskiene.html
  7. ^ Lazdynų Pelėda. Antologija, http://antologija.lt/