Рэната Літвінава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэната Муратаўна Літвінава
па-расейску: Рена́та Мура́товна Литви́нова
Файл:Renata Litvinova in Moscow (17994705382).jpg
Род дзейнасьці актор, сцэнарыст, рэжысэр
Дата нараджэньня 12 студзеня 1967 (56 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРМасква, СССР
Грамадзянства Сьцяг Расеі
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэрка, сцэнарыстка, акторка, рэжысэрка, вядучая, прадусарка, кінапрадусарка, тэлевядучая, сьпявачка
Гады дзейнасьці 1989 — па сёньняшні дзень
Бацька Мурат Амінавіч Вергазаў
Маці Аліса Міхайлаўна Літвінава
Муж Аляксандар Анціпаў (1996—1997)
Леанід Даброўскі (2001—2007)
Дзеці дачка: Ульляна (26 чэрвеня 2001)
Узнагароды
Сайт Старонка ў сеціве

Рэна́та Літві́нава (па-расейску: Рена́та Мура́товна Литви́нова; 12 студзеня 1967, Масква) — расейская акторка тэатру і кіно, рэжысэрка, сцэнарыстка, пісьменьніца і тэлевядучая. Заслужаная артыстка РФ (2003), ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі Расеі (2001).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэната Літвінава нарадзілася ў Маскве ў сям'і лекараў. У дзяцінстве Р. Літвінава большую частку вольнага часу праводзіла адна, чытаючы кнігі з дамашняе бібліятэкі. Улюбёным пісьменьнікам быў М. Гогаль[1]. У старэйшых клясах сярэдняе школы праходзіла практыку ў доме састарэлых, дзе была прызначаная начальніцай прыёмнага аддзяленьня, бо пастаянных лекараў там не было[2]. У гутарцы з Уладзімерам Познэру заявіла, што ў яе было самотнае дзяцінства, і школа ўспамінаецца з агідай[3].

У 1984 Рэната паступіла на сцэнарны факультэт Усерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінематаграфіі імя С. А. Герасімава (УДІК). Вучылася на адным курсе з Раманам Качанавым і Аркадзем Высоцкім.

Зьяўляецца рэклямным вобразам многіх таварных знакаў. Рэклямавала касмэтыку Лярэаль, Хвабэрлік, гадзіньнікі Рада, аўтамабілі Вольва, ювэлірныя вырабы Карэра-і-карэра[4]. У 2014 годзе пры падтрымцы кампаніі Зарына прадставіла сваю аўтарскую калекцыю адзеньня ў стылі 1950-х гадоў[5].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы раз зьнялася ў кіно ў 1989 годзе ў дэтэктыўнай камэдыі рэжысэркі Алы Сурыкавай «Дзьве стралы. Дэтэктыў каменнага веку», у якой выканала эпізадычную ролю.

Р. Літвінава зьнялася больш чым у трыццаці карцінах, зьняла 7 фільмаў (сярод іх 2 канцэртныя фільмы для сьпявачкі Зэмфіры і 2 кароткамэтражныя фільмы для брэндаў Рада і Лярэаль.

Напісала сцэнары для 14 фільмаў, агучыла 4 ролі і выступала прадусаркай 4 карцінаў. У некаторых работах выступала адначасова і ў якасьці сцэнарысткі, і рэжысэркі, і прадусаркі, і артысткі:

  • «Багіня: як я пакахала»
  • «Апошняя казка Рыты»
  • «Паўночны вецер»[6]

У 2007 г. выдавецтвы «Амфара» і «Сеанс» ў сэрыі «Бібліятэка кінадраматурга» выпусьцілі кнігу «Валодаць і належаць», у якую ўвайшлі расказы і кінасцэнары Рэнаты Літвінавай[7].

Сьпіс карцінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыстка

● 1994 — Захапленьні (Увлеченья) — мэдсястра Ліля

● 1997 — Тры гісторыі (Три истории) — Офа

● 2000 — Права на выбар (Право на выбор) — Вэраніка

● 2000 — Мяжа. Таёжны раман (Граница. Таёжный роман) — Альбіна Воран

● 2001 — Чорны пакой (Чёрная комната) — круп'е ў казіно

● 2001 — Бэрлінскі экспрэс (Берлинский экспресс) (дакумэнтальны фільм) — агентка спэцслужбаў

● 2001 — Красавік (Апрель) — Настасься

● 2002 — Неба. Лятак. Дзяўчына (Небо. Самолёт. Девушка) — стуардка Лара

● 2004 — Наладнік (Настройщик) — Ліна

● 2004 — Багіня: як я пакахала (Богиня: как я полюбила) — сьледчая Фаіна

● 2004 — Дывэрсант (Диверсант) — начальніца радыёстанцыі

● 2005 — Жмуркі (Жмурки) — афіцыянтка і сакратарка Каця

● 2005 — Вакальныя паралелі (Вокальные параллели) (фільм-канцэрт) — канфэрансье

● 2006 — Жесть — мсьцівая палюбоўніца

● 2006 — Мне не балюча (Мне не больно) — Тата (Натэла Антонаўна)

● 2007 — Два ў адным (Два в одном) — вагонаважатая трамвая Аліса

● 2007 — Бязлітаснасьць (Жестокость) — Зоя Андрэўена Вяткіна, адзінокая кабета

● 2009 — Весялуны (Весельчаки) — Яўгенія, жонка Розы

● 2009 — Загадана вынішчыць! Апэрацыя: «Кітайская шкатулка» (Приказано уничтожить! Операция: «Китайская шкатулка») — Шарлота

● 2009 — Мэлёдыя для катрынкі (Мелодия для шарманки) — «Кіса»

● 2009 — Залатое сячэньне (Золотое сечение) — Кацюша, уласьніца фотастудыі

● 2010 — Чарадзейны кубак Рарыма Ба 3D (Волшебный кубок Роррима Бо ) — старэйшая піянэраважатая, вядзьмарка

● 2010 — Дыяманты. Рабаўніцтва (Бриллианты. Воровство) — жанчына зь вялікім носам

● 2011 — Generation П — Ала

● 2011 — Сэрца бумэранг (Сердца бумеранг) — чараўніца

● 2012 — Апошняя казка Рыты (Последняя сказка Риты) — Тацяна Няўбіўка

● 2012 — Дзяўчына і сьмерць (Девушка и смерть) — Ніна

● 2012 — Адвечнае вяртаньне (Вечное возвращение) — Яна

● 2014 — Гена Бэтон (Гена ) — галоўная редактарка газэты «Наш криминал»

● 2015 — Пра каханьне (Про любовь) — лектарка

● 2016 — Пецярбург. Толькі па каханьні (Петербург. Только по любви) — Маргарыта

● 2018 — На Парыж (На Париж) — мадам Рэмбо, гаспадыня бардэлю

● 2018 — СТРАХ — Фраў Доктар Абэрхаўпт

● 2021 — Паўночны вецер (Северный ветер) — Маргарыта.

Рэжысэрка

● Няма сьмерці для мяне (Нет смерти для меня) (2000)

● Багіня: як я пакахала (Богиня: как я полюбила) (2004)

● Зялёны тэатар (Зелёный театр в Земфире) (2008)

● Крокус/Стрэлка (Крокус/Стрелка) (2010)

● Апошняя казка Рыты (Последняя сказка Риты) (2012)

● Пецярбург. Толькі па каханьні (Петербург. Только по любви) (2016)

● Паўночны вецер (Северный ветер) (2021).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]