Зінаіда Гіпіюс
Зінаíда Гíпіюс (па-расейску: Зинаида Гиппиус; 20 лістапада 1869, места Бялёў, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя — 9 верасня 1945, Парыж, Францыя) - расейская паэтка, празаіца, драматургіня, адна з яскравых прадстаўніцаў Срэбнага стагодзьдзя - яе называлі "дэкадэнцкай мадоннай"[1], ідэалягіня расейскага сымбалізму.
Зінаіда Гіпіюс | |
Зинаида Гиппиус | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Антон Крайний |
Нарадзілася | 20 лістапада 1869 м. Бялёў, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памерла | 9 верасьня 1945 Парыж, Францыя |
Пахаваная | Сэнт-Жэнэўеў-дэ-Буа, Францыя |
Бацькі | Nikolai Romanovich Gippius[d] Anastasiya Vasilevna Stepanova[d] |
Муж | Дзьмітры Меражкоўскі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пісьменьніца, паэтка |
Гады творчасьці | 1888-1941 |
Кірунак | Сымбалізм |
Жанр | паэзія, проза, мэмуары[d] і літаратурная крытыка |
Мова | Расейская |
Дэбют | 1888 |
http://gippius.com/ |
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зінаіда Гіпіюс нарадзілася 20 лістапада 1869 года ў горадзе Бялёў (цяпер Тульская вобласьць) у абруселай нямецкай шляхецкай сям'і[2]. Бацька, Мікалай Гіпіюс, вядомы юрыст, некаторы час служыў обэр-пракурорам у Сэнаце; маці, Настасься Васільеўна, народжаная Сьцяпанава, была дачкой екацярынбурскага обэр-паліцмайстра. Па неабходнасьці, зьвязанай з службовай дзейнасьцю бацькі, сям'я часта пераязджала з месца на месца, з-за чаго дачка не атрымала паўнавартаснай адукацыі; розныя навучальныя ўстановы яна наведвала ўрыўкамі, рыхтуючыся да іспытаў з гувэрнанткамі[3].
Знаходзячыся ў 1888 годзе разам з маці на лячэньні ў Грузіі ў дзядзі ў Баржомі, Зінаіда Гіпіюс пазнаёмілася зь Д. Меражкоўскім, які незадоўга да гэтага апублікаваў сваю першую кнігу вершаў і ў тыя дні падарожнічаў па Каўказе. Адчуўшы імгненную духоўную і інтэлектуальную блізкасьць з сваім новым знаёмым, які выразна адрозьніваўся ад ўсіх зь ейнага атачэньня, васямнаццацігадовая Гіпіюс на яго прапанову аб замужжы адказала згодай. 8 студзеня 1889 гады ў Тыфлісе адбылася сьціплая цырымонія шлюбу, за якой рушыла ўслед кароткае вясельнае падарожжа[4].
Да 1917 году пара Гіпіюс-Меражкоўскі зьяўлялася моцным літаратурна-інтэлектуальным цэнтрам расейскай літаратуры. Рэвалюцыі не прыняла. У 1919 годзе вырашыліся на ўцёкі з Расеі - спачатку ў Польшчу, потым у Францыю[5].
У 1920 году Гіпіюс з мужам пасялілася ў Парыжы. Захаваўшы ваяўнічае рэзкае непрыманьне бальшавізму, муж і жонка востра перажывалі сваю адчужанасьць ад радзімы. Па ейнай ініцыятыве ў Парыжы было створана таварыства «Зялёная лямпа» (1927-1939), заклікалае аб'яднаць разнастайныя літаратурныя колы эміграцыі, якія апынуліся за межамі савецкай Расеі[6].
У апошнія гады жыцьця вярнулася да паэзіі. Апошнім запісам у дзёньніку З. Гіпіюс, зробленым перад самай сьмерцю, была фраза: «Я каштую мала. Які Бог мудры і справядлівы»[7].
Зінаіда Гіпіюс памерла ў Парыжы 9 верасьня 1945 году і была пахаваная пад адным надмагільлем з Меражкоўскім на могілках Сэнт-Жэнэўеў-дэ-Буа[8].
У СССР творы Гіпіюс не выдаваліся аж да 1990 году[9].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спачатку Гіпіюс і ейны муж Дзьмітры Меражкоўскі заключылі няпісаную дамову: яна будзе пісаць выключна прозу, а ён — вершы. Аднак Меражкоўскі парушыў дамову, калі ў яго ўзьнікла ідэя рамана пра Юльяна Адступніка. З таго часу яны абодва пачалі пісаць і прозу, і паэзію[10].
Вершы будучая паэтка пачала пісаць зь сямі гадоў[11]. У паэзіі дэбютавала ў 1888 годзе, калі ў «Северным вестнике» выйшлі (з подпісам З. Г.) два «паўдзіцячыя», як яна ўспамінала, вершы[12]. Гэтыя і некаторыя наступныя вершы пачаткоўкі-паэткі адлюстроўвалі «агульную сытуацыю пэсімізму і мэлянхоліі 1880-х гадоў» і шмат у чым былі сугучныя творам папулярнага тады Сямёна Надсана[13].
Як празаіца дэбютавала ў 1890 годзе з апавяданьнем «Простае жыцьцё» (Простая жизнь), якое апублікаваў часопіс «Вестник Европы», № 4[14].
Апрача ўсяго паэтка была вядомай літаратурнай крытыкіняй. Звычайна яна пісала свае крытычныя тэксты пад мужчынскімі псэўданімамі, самы вядомы зь якіх - Антон Крайні (Антон Крайний), але ўсе ведалі, хто хаваецца за гэтымі мужчынскімі маскамі[15].
Паэтка належала да «старэйшых сымбалістаў» разам зь Д. Меражкоўскім, М. Мінскім, І. Аньненскім, В. Брусавым, Ф. Салагубам, К. Бальмантам, якія прынялі на сябе галоўны ўдар у барацьбе з эпігонамі народніцтва за аднаўленьне ў правах эстэтычнага прынцыпу ў паэзіі. «Малодшыя сымбалісты» - А. Блок і А. Белы прыйшлі на пазіцыі, ужо заваяваныя іх старэйшымі братамі і сёстрамі па пяру, і пачалі пашыраць і паглыбляць сфэру заваяванага[16].
Празаіца, аўтарка раманаў, аповесьцяў, апавяданьняў, якія выклікалі супярэчлівыя ўражаньні і гучна абмяркоўваліся. Асабліва шмат шуму было вакол ейнага зборніку апавяданьняў «Новыя людзі», у якім упершыню зьявіліся героі сымбалісцкага тыпу, якія выклікалі жорсткае непрыманьне з боку крытыкаў. Ня менш вострая палеміка ўспыхнула і вакол ейных раманаў з няскончанай трылёгіі «Чортава лялька» і «Раман-царэвіч». Зрэшты, скандальны посьпех мела п'еса З. Гіпіюс - «Зялёны пярсьцёнак», якую паказвалі на петраградзкай і маскоўскай сцэнах да 1923 году, пакуль не была зьнятая з рэпэртуару спэцзагадам[17].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творы З. Гіпіюс па-беларуску асобнымі кнігамі не публікаваліся.
Паэзія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]● «Собрание стихотворений». Книга первая. 1889—1903. Книгоиздательство «Скорпион», М., 1904.
● «Собрание стихотворений». Книга вторая. 1903—1909. Книгоиздательство «Мусагет», М., 1910.
● «Последние стихи» (1914—1918), издание «Наука и школа», Петербург, 66 сс., 1918.
● «Стихи. Дневник 1911—1921». Берлин. 1922.
● «Сияния», серия «Русские поэты», выпуск второй, 200 экз. Париж, 1938.
Проза
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]● «Новые люди». Первая книга рассказов. СПб, 1-е издание 1896; второе издание 1907.
● «Зеркала». Вторая книга рассказов. СПб, 1898.
● «Третья книга рассказов», СПб, 1901.
● «Алый меч». Четвёртая книга рассказов. СПб, 1907.
● «Чёрное по белому». Пятая книга рассказов. СПб, 1908.
● «Лунные муравьи». Шестая книга рассказов. Издательство «Альциона». М., 1912.
● «Чёртова кукла». Роман. Изд. «Московское книгоиздательство». М. 1911.
● «Роман-царевич». Роман. Изд. «Московское книгоиздательство». М. 1913. — 280 с.
Драматургія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]● «Зелёное кольцо». Пьеса. Изд. «Огни», Петроград, 1916.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Виталий Вульф. Декадентская мадонна, 9.10.2002, http://viperson.ru/articles/vitaliy-vulf-dekadentskaya-madonna
- ^ Гиппиус, Зинаида Николаевна. www.krugosvet.ru, https://www.krugosvet.ru/enc/kultura_i_obrazovanie/literatura/GIPPIUS_ZINAIDA_NIKOLAEVNA.html
- ^ Биография и дневники Зинаиды Гиппиус. bibliotekar.ru, http://bibliotekar.ru/gippius-zinaida/index.htm
- ^ Гиппиус Зинаида Николаевна. Русские писатели 20 века. Библиографический словарь. Т. 2. Москва. Просвещение. Стр. 352 (1998).
- ^ Виталий Орлов. Зинаида Гиппиус, https://web.archive.org/web/20080516204444/http://www.vestnik.com/issues/1999/1221/win/orlov.htm
- ^ Терапиано Ю. «Воскресенья» у Мережковских и Зелёная Лампа // Гиппиус З. Н. Собрание сочинений. — М.: Русская книга, 2005. — Т. 9: Дневники: 1919—1941. Из публицистики 1907—1917 гг. Воспоминания современников.
- ^ Злобин, В. Тяжёлая душа. Вашингтон, 1970. Стр 6, 137—140.
- ^ Л. М. Щемелева. Зинаида Николаевна Гиппиус. Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия, http://www.istorya.ru/person/imena/gippius.html
- ^ Гиппиус, Зинаида Николаевна // Большая русская биографическая энциклопедия (электронное издание). — Версия 3.0. — М.: Бизнессофт, ИДДК, 2007.
- ^ Соколов А. Г. Гиппиус, Зинаида Николаевна. Русские писатели. Биобиблиографический словарь. Том 1. А-Л. Под редакцией П. А. Николаева. М., «Просвещение».
- ^ Светлана Макаренко. Зинаида Николаевна Гиппиус: «Моя душа - любовь», https://www.peoples.ru/art/literature/poetry/contemporary/gippius/
- ^ Соколов А. Г. Гиппиус, Зинаида Николаевна. Русские писатели. Биобиблиографический словарь. Том 1. А-Л. Под редакцией П. А. Николаева. М., «Просвещение».
- ^ Гиппиус Зинаида Николаевна. Русские писатели 20 века. Библиографический словарь. Т. 2. Москва. Просвещение. Стр. 352 (1998).
- ^ В. С. Фёдоров. З. Н. Гиппиус. Русская литература XX века: прозаики, поэты, драматурги. Н. Н. Скатов, ОЛМА Медиа Групп, 2005, С. 483.
- ^ Виталий Вульф. Декадентская мадонна, 9.10.2002, http://viperson.ru/articles/vitaliy-vulf-dekadentskaya-madonna
- ^ Наталья Осьмакова. «Единственность Зинаиды Гиппиус», http://gippius.com/about/osmakova-edinstvennost-gippius.html
- ^ Наталья Осьмакова. «Единственность Зинаиды Гиппиус», http://gippius.com/about/osmakova-edinstvennost-gippius.html