Перайсьці да зьместу

Магда Вашар’ява

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магда Вашар’ява
Magda Vášáryová
славацкая акторка, палітык, дыплямат
славацкая акторка, палітык, дыплямат
Дэпутат Нацыянальнага сходу Славаччыны
17 чэрвеня 2006  сакавік 2016
Амбасадарка Славаччыны ў Польшчы
2000  2005
Папярэднік Ондрэй Немчак
Наступнік Францішак Ружычка
Амбасадарка ЧСФР у Аўстрыі
1990  1993
Наступнік Павал Яйтнэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася26 жніўня 1948 (77 гадоў)
Сьцяг Чэхаславаччыны Банская Шцьяўніца, Чэхаславаччына
ПартыяСДХУ — ДП
АдукацыяУнівэрсытэт Коменскага
Сужэнец Мілан Ласіца[d] і Dušan Jamrich[d][1]
Дзеці Гана, Зоф’я
Узнагароды

Ма́гда (Магдале́на) Ваша́р’ява (па-славацку: Magda Vášáryová; нар. 26 жніўня 1948, Банская Шцьяўніца, Чэхаславаччына) — славацкая акторка, дыпляматка, дзяржаўная дзяячка.

Скончыла матэматычна-фізычную гімназію ў Браціславе, філязофскі факультэт Ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе (1966—1971).

Тэатральную кар’еру пачала ў 1970 року. Працавала ў тэатрах „Новая сцэна“ (1971—1983), Славацкім нацыянальным тэатры (1983—1990).

У 1990—1993 — амбасадарка ЧСФР у Аўстрыі[2].

3 траўня 1993 заснавала Славацкае таварыства замежнай палітыкі[3], зьяўлялася ягонай кіраўніцай да 2000 року[4].

Брала ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 1999 року, атрымала 6,6% галасоў выбарцаў[5].

У 2000—2005 — амбасадарка Славаччыны ў Польшчы[6].

З 21 лютага 2005 — намесьніца міністра замежных і эўрапейскіх справаў у другім урадзе Мікулаша Дзурынды[7].

Улетку 2005 року ўступіла ў Славацкую дэмакратычную і хрысьціянскую унію[7]. Ад яе абраная дэпутаткай парлямэнту 2006 року скліканьня, у 2010 року пераабраная. Выйшла з партыі СДКУ — ДП 12 сьнежня 2013 року[8].

Валодае ангельскай, нямецкай, польскай, расейскай, сэрсбкахарвацкай і францускай мовамі.

Дэбютавала ў кіно ў 15-гадовым веку (роля дзяўчынкі Эвы ў фільме „Senzi mama“). Пасьля галоўнай ролі ў фільме Францішка ЎлачылаМаркета Лазарава“ стала адной з найпапулярнейшых акторак у краіне. Сярод шматлікіх роляў асабліва вылучаюцца здымкі ў фільмах „Радуз і Магулена“, „Уцекачы і пілігрымы“, „Прынц Баяя“, „Русалка“, „Пастрыжыны“

Аўтарка кнігі ўспамінаў пра Банскую Шцьяўніцу „Krátke listy jednému mestu“ (1988).

  • 1964: „Senzi mama“ (Эва)
  • 1965 – „Markéta Lazarová“ (Маркета Лазарава)
  • 1968: „Sladký čas Kalimagdory“ (Малімагдара)
  • 1968: „Zbehovia a pútnici“ (Дамініка)
  • 1969: „Kráľovská poľovačka“ (Марта ў маладосьці)
  • 1969: „Vtáčkovia, siroty a blázni“ (Марта)
  • 1970: „Na kometě“ (Анжэліка)
  • 1970: „Radúz a Mahulena“ (Магулена)
  • 1971: „Hry lásky šálivé“ (служка)
  • 1971: „Princ Bajaja“ (Славена)
  • 1972: „…a pozdravuji vlaštovky“ (Марушка Кудэржыкава)
  • 1973: „Deň slnovratu“ (Бланка)
  • 1973: „Skrytý prameň“ (Марыя)
  • 1974: „Die Wahlverwandtschaften“ (Атылія)
  • 1976: „Koncert pre pozostalých“
  • 1977: „Rusalka“ (Русалка)
  • 1978: „Krutá ľúbosť“ (Крыстка')
  • 1978: „Pustý dvor“ (Крысьціна)
  • 1980: „Postřižiny“ (Марыя)
  • 1980: „Temné slunce“ (Крыс)
  • 1984: „Noc smaragdového měsíce“ (Слаўка)
  • 1985: „Tichá radosť“ (Соня)
  • 1986: „Lev s bílou hřívou“ (Калма Вэсэла)
  • 1986: „Alžbetin dvor“ (Цэлеста Фабічы)
  • 1986: „Zkrocení zlého muže“ (Тэрэза Бур’янава)
  • 1987: „Južná pošta“ (Марыя Юркавічава)
  • 1987: „Svět nic neví“ (Іржына Сьцейнава)
  • 1988: „Eugen Onegin“ (Тацяна)
  • 1990: „Súkromné životy“ (Алена)

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сястра акторкі Эміліі Вашар’явай.

Першы муж — актор Душан Ямрых. Другі — Мілан Ласіца. Мае двух дачок.

  1. https://www.fdb.cz/lidi-zivotopis-biografie/22375-magda-vasaryova.html
  2. Mgr. Magdaléna Vášáryová (чэс.) Naši pedagogové. CEVRO Institut. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  3. Vášáryová, Magda (9 кастрычніка 2018) Vášaryová: Priznajme si, že sme úspešnou krajinou a prestaňme so stredoeurópskym nariekaním (славацк.) EURACTIV Slovensko Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  4. História SFPA (славацк.). Slovenská spoločnosť pre záhraničnú politiku. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  5. Magdaléna Vášáryová (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  6. Bývalí veľvyslanci (славацк.). Veľvyslanectvo Slovenskej republiky vo Varšave (28 студзеня 2020). Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  7. 1 2 SITA. (1 ліпеня 2005) Štátna tajomníčka Magda Vášáryová vstúpila do SDKÚ (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  8. Kern, Miroslav (12 сьнежня 2013) SDKÚ má sotva klub, odišli Žitňanská, Beblavý a Vášáryová (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  9. Złota Gloria dla Magdaleny Vasaryovej (пол.). Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego (5 ліпеня 2010). Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  10. Prague Society udělila Ceny Hanno R. Ellenbogen za celoživotní obětavost veřejné službě (чэс.) Praha.eu. Magistrát hlavního města Prahy (7 красавіка 2016). Праверана 22 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]