Фанг Фанг
Фанг Фанг | |
方方 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ванг Фанг |
Нарадзілася | 11 траўня 1955 Нанкін, Кітай |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Кірунак | нэарэалізм |
Мова | кітайская |
Дэбют | 1987 |
Значныя творы | Цудоўны від, 1987, Уханьскі дзёньнік 2020 |
Узнагароды | |
Фанг Фанг (па-кітайску: 方方; пры нараджэньні Ванг Фанг; 11 траўня 1955, Нанкін, Кітай) - кітайская пісьменьніца, сцэнарыстка. Аўтарка шматлікіх раманаў. Найбольшую папулярнасьць ў сьвеце прынесла хроніка кавіду, якую пісьменьніца публікавала ў 2020 на сэрвэры Weibo падчас карантыну («Уханьскі дзёньнік Фанг-Фанг»)[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двухгадовая Фанг Фанг, якая нарадзілася ў 1955 годзе ў Нанкіне, пераехала зь сям'ёй ва Ўхань, дзе і жыве дасюль. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў 1974 годзе яна некалькі гадоў працавала працоўнай. Яна пачала пісаць у 1975 г. У 1978, праз два гады пасьля заканчэньня культурнай рэвалюцыі, калі ўнівэрсытэты зноў адкрыліся, яна паступіла ва ўнівэрсытэт Уханя, дзе вывучала кітайскую літаратуру да 1982 г. Пасьля заканчэньня была разьмеркаваная ў адзьдзел сэрыялаў тэлевізыі правінцыі Хубэй у якасьці сцэнарысткі. Адначасова яна піша свой першы раман[2].
Да карантыннага дзёньніку Фанг Фанг, якая паходзіць з заможнай інтэлектуальнай сям’і, напісала некалькі дзясяткаў раманаў, эсэ і сталася жывым клясыкам кітайскай афіцыйнай літаратуры. Яна спрычынілася да разьвіцьця неарэалізму ў кітайскай літаратуры, стаўшы адной з галоўных актыватарак гэтай плыні ў 80-ыя гады мінулага стагодзьдзя[3]. Набыла папулярнасьць у 1987 годзе, калі ейны раман - «Цудоўны від» (风景) - быў адзначаны прэміяй «Найлепшы раман году»[4].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апошнія сорак гадоў пісьменьніца з гумарам і пяшчотай, але заўсёды ў праўдзіва-змрочных танах апісвае у сваіх аповедах і раманах жыцьцё «маленькага чалавека» Уханя[5]. Насамрэч, падчас карантыну яна проста працягнула пісаць тое, што апісвала заўсёды: свае прывілеі і нябачнасьць жыцьця простых уханьцаў. І цягам апошніх месяцаў на карантыне яна сталася ахвярай кібергвалту з боку нацыяналістаў, атрымала дзясяткі ананімных пасланьняў з пагрозамі і афіцыйныя палітычныя лісты ў прэсе, падпісаныя актыўнымі грамадзянамі і патрыётамі Кітая. Так, апублікаваны «Ліст (ананімнага) ліцэіста цётцы Фанг Фанг», за якім хавалася партыя, зразумелы ўсім, хто зьведаў савецкі досьвед існаваньня: у наіўнай і ідэалягічнай манеры ліцэіст крытыкуе слынную пісьменьніцу і стараецца навучыць яе быць добрай кітаянкай і ня ўмешвацца ў пытаньні палітыкі[6].
Уханьскі дзёньнік Фанг Фанг
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніхто не чакаў ад шасьцідзесяціпяцігадовай Фанг Фанг, афіцыйнай пісьменьніцы, ляўрэаткі прэстыжных кітайскіх літаратурных прэміяў, старшыні хаўрусу пісьменьнікаў правінцыі Хубэй такога выкіду, сьмеласьці. Хоць сама яна не бачыць у гэтым ніякай сьмеласьці, яна проста зрабіла сваю працу пісьменьніцы[7]. Весьці публічны дзёньнік Фанг Фанг пачала 25 студзеня 2020 году. Тэксты пісьменьніцы сталіся амаль адзінымі неафіцыйнымі зьвесткамі пра карантын у Кітаі, якія не чысьціліся цэнзурай. Калі-нікалі, праўда, старонка пісьменніцы блякавалася дзеля праверкі, але потым заставалася даступнай для ўсіх. З гэтай нагоды ў лютаўскім пасланьні Фанг Фанг з гумарам заўважыла: «Зноў добрае надвор’е. Дзень добрае, іншы дрэннае — як мой дзёньнік: аднаго дня ён не блякуецца, іншага дня заблякаваны»[8].
Улетку 2020 зьявіўся ангельскі пераклад (Wuhan Diary)[9], а ўвосень 2020 францускі пераклад твору (Wuhan, ville close)[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У. Гарбацкі, Голас з Уханя, Новы Час, 05-05-2020, https://novychas.by/kultura/holas-z-uhanju
- ^ «Fang Fang», China.org.cn, 29.08.2013, http://www.china.org.cn/arts/citc/2013-08/29/content_29862820.htm
- ^ У. Гарбацкі, Голас з Уханя, Новы Час, 05-05-2020, https://novychas.by/kultura/holas-z-uhanju
- ^ Fang Fang [Wang Fang, dite], Dictionnaire mondial des littératures, Encyclopédie Larousse, 2002, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k12005026/f431.item.r=fang%20fang.texteImage
- ^ Dorian Malovic, «L’écrivaine Fang Fang, une idole déchue dans le cœur des Chinois», La Croix, 23.04.2020, https://www.la-croix.com/Monde/Asie-et-Oceanie/Lecrivaine-Fang-Fang-idole-dechue-coeur-Chinois-2020-04-23-1201090868
- ^ У. Гарбацкі, Голас з Уханя, Новы Час, 05-05-2020, https://novychas.by/kultura/holas-z-uhanju
- ^ Une écrivaine chinoise raconte son quotidien à Wuhan… et subit la colère des nationalistes », Paris Match, 22 avril 2020, https://www.parismatch.com/Actu/International/Une-ecrivaine-chinoise-raconte-son-quotidien-confine-a-Wuhan-et-provoque-la-controverse-1682883
- ^ Frédéric Lemaître, «Coronavirus: l’écrivaine Fang Fang, Antigone de Wuhan», Le Monde, 28.04.2020
- ^ Helen Davidson, «Chinese writer faces online backlash over Wuhan lockdown diary», The Guardian, 10.04.2020.
- ^ Coronavirus: à Wuhan, le journal de l'écrivaine Fang Fang suscite la colère des nationalistes chinois, France Info, 22.04.2020, https://www.francetvinfo.fr/culture/livres/coronavirus-a-wuhan-le-journal-de-l-ecrivaine-fang-fang-suscite-la-colere-des-nationalistes-chinois_3928571.html
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|