Элізабэт Бадэнтэр
Элізабэт Бадэнтэр | |
Élisabeth Badinter | |
Імя пры нараджэньні | па-француску: Élisabeth Bleustein-Blanchet[1] |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 сакавіка 1944[2] (81 год) |
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Францыя |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, гісторык, дацэнтка, актывіст за права жанчын, аўтарка |
Навуковая сфэра | фэмінізм |
Месца працы | |
Папярэднік | Сымона дэ Бавуар, Мары Жан Антуан Нікаля Кандарсэ |
Кірунак | фэмінізм, рэспубліканізм |
Значныя ідэі | Міт мацярынства: гістарычны агляд мацярынскага інстынкту[d] |
Бацька | Marcel Bleustein-Blanchet[d][1] |
Маці | Sophie Vaillant[d] |
Дзеці | Judith Badinter[d], Benjamin Badinter[d] і Simon Badinter[d] |
Узнагароды |
Элізабэ́т Бадэнтэ́р (па-француску: Élisabeth Badinter; 5 сакавіка 1944 году, Булёнь-Білянкур, Францыя) — француская мысьлярка, філёзафка, фэміністка, пісьменьніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Элізабэт Бадэнтэр нарадзілася ў Булонь-Білянкуры 5 сакавіка 1944 г., зьяўляецца дачкой Марсэля Блюштэйна-Бланшэ (1906—1996), заснавальніка групы Publicis, і Сафі Ваян (1916—1999), выкладніцы ангельскай мовы[5]. У яе былі дзьве сястры: першая, Мары-Франсуаза (1940—1968), жонка паэта Мішэля Рашлена (1933—2012) да разводу ў 1964 годзе; другая, Мішэль (1946—2013), жонка Поля Бялеша-Даніноса[6].
Элізабэт Бадэнтэр спачатку была студэнткай Эльзаскай школы (École Alsacienne), потым вывучала філязофію ў Сарбоне. Яна атрымала дыплём па спэцыяльнасьці «філязофія»[7].
Э. Бадэнтэр выкладала ў Парыскай палітэхнічнай школе[8].
Акрамя гэтага зьяўляецца надзвычай удалай бізнэс-кабетай: узначальвае рэвізійную раду магутнай мэдыягрупы «Publicis», дзе валодае 10,16% акцыяў[9]. З 1966 году ў шлюбе з Рабэрам Бадэнтэрам, адвакатам, былым міністрам, палітыкам і эсэістам[10].
З 1980 году яна пачала кар’еру пісьменьніцы і эсэісткі. Ейныя эсэ пра эпоху Асьветніцтва, а таксама ейныя літаратурныя біяграфіі апублікаваныя ў выдавецтвах Флямарыён, Адыль Жакоб, Ашэт і інш[11].
Э. Бадэнтэр — мэдыйная фігура, яна ахвотна ўдзельнічае ў публічных дыскусіях.
У лютым 2024 памёр ейны муж Рабэр Бадэнтэр[12].
У сакавіку 2024 году мысьлярка адзначыла 80-годзьдзе[13].
Фэмінізм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Э. Бадэнтэр — аўтарка шматлікіх гістарычных і філязофскіх эсэ, прысьвечаных жаночаму пытаньню, мацярынству і ідэям францускага рэспубліканізму. Спэцыялістка па эпосе Асьветніцтва. Актыўная публіцыстка-змагарка за ідэі сьвецкага рэспубліканізму. Працягвае ідэі ўнівэрсалісцкага фэмінізму, натхнённага ідэямі Кандарсэ, а ў 20 стагодзьдзі ідэямі Сымоны дэ Бавуар. Зьяўляецца найбольш прынцыповай, але не сьляпой і вельмі крытычнай пасьлядоўніцай бавуарызму[14]. У 21 стагодзьдзі Э. Бадэнтэр фактычна ўзначальвае францускі гэтак званы ўнівэрсаліцскі рэспубліканскі фэмінізм. Прынцыпова адасабляе своесаблівы шлях францускіх, эўрапейскіх кантынэнтальных фэміністак і фэміністаў ад амэрыканскай ці англа-саксонскай мадэлі дыфэрэнцыялісцкага фэмінізму, які амаль не інтэгруе ў свае кола мужчынаў. Для Э. Бадэнтэр фэмінізм — справа як мужчынаў, так і жанчынаў[15].
Яна выступала і выступае за гей- і лесьбі-шлюб, ці «шлюб для ўсіх», за дапаможныя рэпрадукцыйныя тэхналёгіі[16] і сурагатнае мацярынства[17]. Яна прынцыпова абараняе права на аборт, якое, па яе словах, зьяўляецца «велізарным крокам да канца адчужэньня жанчыны»[18].
Цытаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]без гулагаў, ані шпіцрутэнаў»[19].
«Дзіцёнак — найлепшы хаўрусьнік
мужчынскага дамінаваньня»[20].
«Ці ня лепей замест матчынага інстынкту гаварыць
пра надзвычайны сацыяльны прымус на кабетаў,
які заключаецца ў тым, што кабеты могуць
раскрыцца хіба ў мацярынстве?»[21]
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод твораў варта прыгадаць наступныя (ніводны дасюль не перакладаўся на беларускую мову):
- «І ў дадатак каханьне: гісторыя мацярынскага інстынкту ў 17-20 стст.» (L’Amour en plus: histoire de l’amour maternel (XVIIe au XXe siècle), 1980);
- «Эмілі, Эмілі, аб жаночай амбітнасьці ў 18-ым стагодзьдзі» (Émilie, Émilie, L’ambition féminine au XVIIIe siècle, 1983);
- «Ён — гэта яна» (L’Un est l’autre, 1986);
- «Кандарсэ. Інтэлігент у палітыцы» (Condorcet. Un intellectuel en politique, 1988, avec Robert Badinter);
- «ХY, аб мужчынскай тоеснасьці» (XY, de l’identité masculine, 1992);
- «Абмылковы шлях» (Fausse route: Réflexions sur 30 années de féminisme, 2003);
- «Пармскі інфант» (L’Infant de Parme, Paris, Fayard, 2008);
- «Канфлікт: маці і жанчына» (Le conflit, la femme et la mère, 2010);
- «Жаночая ўлада, Марыя-Тэрэза Аўстрыйская 1717—1780 — Імпэратарка-каралева» (Le Pouvoir au féminin, Marie-Thérèse d’Autriche 1717—1780 — L’impératrice-reine, 2016);
- «Супярэчнасьці адной маці. Марыя-Тэрэза Аўстрыйская і ейныя дзеці» (Les Conflits d’une mère, Marie-Thérése d’Autriche et ses enfants, Flammarion, 4 novembre 2020);
- «Панове, паднапружцеся…» (Messieurs, encore un effort…), Flammarion-Plon, 2024.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.ajpn.org/personne-elisabeth-Bleustein-Blanchet-11251.html
- ^ Elisabeth Badinter // filmportal.de — 2005.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #115366539 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Marion Van Renterghem, «Élisabeth Badinter, la griffe de la République», Le Monde, 19 juin 2016, https://www.lemonde.fr/idees/article/2016/06/19/elisabeth-badinter-la-griffe-de-la-republique_4953637_3232.html
- ^ Caroline Pigozzi, «La glace et le feu, Elisabeth Badinter», Paris Match, 19 juin 2014, https://www.parismatch.com/Actu/Societe/Elisabeth-Badinter-la-glace-et-le-feu-571562
- ^ «Élisabeth Badinter, à contre-courant», émission Empreintes, France 5, auteur-réalisateur Olivier Peyon, septembre Productions, 2009.
- ^ Marion Van Renterghem, «Élisabeth Badinter, la griffe de la République», Le Monde, 19 juin 2016.
- ^ «Elisabeth Badinter et sa famille», Challenges, 10/07/2021, https://web.archive.org/web/20211020061036/https://www.challenges.fr/classements/fortune/elisabeth-badinter-et-sa-famille_26
- ^ Justine Francioli, Robert Badinter, biographie d’un modèle républicain, nonfiction.fr, 13 octobre 2009.
- ^ «Élisabeth Badinter, à contre-courant», émission Empreintes, France 5, auteur-réalisateur Olivier Peyon, septembre Productions, 2009.
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Нямодны фэмінізм Элізабэт Бадэнтэр, Новы Час, 05.03.2024, https://novychas.online/kultura/njamodny-feminizm-elizabet-badenter
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Нямодны фэмінізм Элізабэт Бадэнтэр, Новы Час, 05.03.2024, https://novychas.online/kultura/njamodny-feminizm-elizabet-badenter
- ^ У. Гарбацкі (21.06.2013), І усё ж-такі ўнівэрсалізм…(Пра нямодны фэмінізм Элізабэт Бадэнтэр), ARCHE, https://web.archive.org/web/20210411224032/https://news.arche.by/by/page/works/narysy-tvory/12058
- ^ Elisabeth Badinter: «La liberté des femmes ne va pas sans celle des hommes», 20 janvier 2016, ELLE, https://www.elle.fr/Societe/Les-enquetes/Elisabeth-Badinter-la-liberte-des-femmes-ne-va-pas-sans-celle-des-hommes-2239714
- ^ Інтэрвію з Э. Бадэнтэр, "Elisabeth Badinter: «Je suis pour une GPA éthique», elle.fr, 8 mars 2013, https://www.elle.fr/Societe/Les-enquetes/Elisabeth-Badinter-Je-suis-pour-une-GPA-ethique-2383496
- ^ «Livre sur la place — Grand Entretien Elisabeth Badinter», Revue des Deux Mondes, 11 septembre 2016, https://www.youtube.com/watch?v=1wvoyyuyCUs&ab_channel=ressourcesaudiovisuellesGrandNancy
- ^ Vagner, «Badinter: la tyrannie des mamans parfaites», L’Est républicain, 2010, https://www.estrepublicain.fr/actualite/2010/02/11/badinter-la-tyrannie-des-mamans-parfaites
- ^ Élisabeth Badinter: «Les femmes, plus que les hommes, sont traversées par des divisions irréductibles», Philosophie Magazine, 13 novembre 2020, https://www.philomag.com/articles/elisabeth-badinter-les-femmes-plus-que-les-hommes-sont-traversees-par-des-divisions
- ^ «Badinter: la tyrannie des mamans parfaites», www.estrepublicain.fr, 11 février 2010.
- ^ Elisabeth Badinter: «L’instinct maternel n’existe pas», Libération, 26 juin 2008, https://www.liberation.fr/instantane/2008/06/26/l-instinct-maternel-n-existe-pas_74977/#:~:text=Elisabeth%20Badinter%20Philosophe%20et%20%C3%A9crivaine,tr%C3%A8s%20vigilante%20sur%20la%20la%C3%AFcit%C3%A9.