Зінаіда Купрыяновіч
Зінаіда Купрыяновіч | |
Дата нараджэньня | 17 верасьня 2002 (22 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Прафэсія |
|
Гады дзейнасьці | з 2013 |
Псэўданімы | ZENA |
Жанры | |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Псэўданімы |
|
Сайт | [https://instagram.com/zinabless?igshid=y9ehzw8whon3 https://youtube.com/c/zinkaby instagram.com/zinabless?…] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Купрыяновіч (неадназначнасьць).
Зінаі́да Алякса́ндраўна Купрыяно́віч (нар. 17 верасьня 2002), выступае пад псэўданімам Zena альбо Зэна — беларуская сьпявачка, акторка, тэлевядоўца. Прадстаўніца Беларусі на конкурсе Эўравізіі-2019, дзе зь песьняй „Like It“ заняла ў фінале 24-е месца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — Аляксандар Купрыяновіч, дырэктар прадусэрскага цэнтру «Супэр Пупэр», маці — Нэльлі Купрыяновіч, сямейны псыхоляг.
У 2008 року ў 6-гадовым веку Зінаіда стала ўдзельніцай ансамблю «Заранак» Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Р. Мулявіна пры Беларускім дзяржаўным ансамблі „Песьняры“ (мастацкі кіраўнік Сьвятлана Стацэнка). У 2010 пакінула ансамбль і паступіла ў дзіцячую музычную школу № 8 імя Р. Шырмы г. Менску на хоравае аддзяленьне. У 2011—2012 роках брала ўдзел у шматлікіх канцэртах і конкурсах.
У 2013 року стала артысткай прадусэрскага цэнтру «Супэр Пупэр». Прайшла ў фінал дзіцячага конкурсу «Новая хваля-2013».
У 2014 року стала ляўрэаткай I прэміі[1] на дзіцячым конкурсе «Славянскі базар». Пераможца беларускага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусi»[2].
Двойчы ўдзельнічала ў нацыянальным адборы на дзіцячы конкурс песьні Эўрабачаньне; у 2015 року зь песьняй „Мір“ заняла 4-е месца, а ў 2016 року стала трэцяй зь песьняй „Космас“[3][4].
У 2017 року заняла трэцяе месца ў 10-м сэзоне расейскай „Фабрыкі зорак“. Пасьля гэтага пачала тэлевізійную кар’еру і ў 2018 року была адной зь вядоўцаў дзіцячай Эўравізіі ў Менску разам зь Яўгенам Перлінам ды Хеленай Мерааі.
Агучыла па-маскальску пэрсанажа Маану ў мультфільмах „Маана“ і „Ральф руйнуе інтэрнэт“[5].
У 2019 року выступіла ад Беларусі на конкурсе Эўравізія-2019 зь песьняй „Like It“, заняўшы ў фінале 24-е месца[6][7][8].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва | Рок | Альбом |
---|---|---|
„Мір“ | 2015 | самотнікі |
„Космас“ | 2016 | |
„Like It“ | 2019 |
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок | Назва | Роля | Заўвагі |
---|---|---|---|
2016 | Маана | Маана | маскальская вэрсія |
2018 | Ральф руйнуе інтэрнэт | ||
2021 | Сонечныя зайчыкі | Эмілія | анімацыйны фільм |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 2014 (рас.) XXVII Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске» Праверана 15 сакавіка 2021 г.
- ^ Названы имена победителей и лауреатов радиоконкурса «Маладыя таленты Беларусі» (рас.) Культура. БелТА (9 сьнежня 2014). Праверана 15 сакавіка 2021 г.
- ^ Granger, Anthony (21 жніўня 2015) Belarus: Ruslan Aslanov Is Off To Bulgaria (анг.). Eurovoix. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
- ^ Jordan, Paul Alexander Minenok to sing for Belarus in Malta! (анг.). European Broadcasting Union. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
- ^ Моана > Russian Soundtrack (анг.). Cast Albums. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
- ^ Granger, Anthony Belarus: ZENA To The Eurovision Song Contest 2019 (анг.). Eurovoix. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
- ^ Halpin, Chris (7 сакавіка 2019) From Junior to Adult: Zena wins Belarus’ national final with “Like It” (анг.). Wiwibloggs. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
- ^ Oliver, Eliza-Jane Belarus: ZENA will fly to Tel Aviv! (анг.). ESCToday. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэднік Alekseev з „Forever“ |
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2019 |
Наступнік VAL з „Да відна“ |