Перайсьці да зьместу

Людміла Гладкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людміла Гладкая
Дата нараджэньня 30 чэрвеня 1983(1983-06-30) (41 год)
Занятак прапагандыст
Месца працы
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі
Узнагароды

Людмі́ла Гла́дкая — супрацоўніца газэты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыстка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Супрацоўнічала зь Першым каналам дзяржаўнага Беларускага радыё, працавала аглядальніцай у часопісе «Милиция Беларуси» і ў газэце «На страже» МУС Беларусі[1], пісала для выданьня «Союзное вече», дадатку да расейскага дзяржаўнага выданьня «Российская газета»[2]. Потым працавала ў аддзеле журналісцкіх рассьледваньняў «СБ. Беларусь сегодня» ў якасьці спэцыяльнага карэспандэнта.

Прапагандысцкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Набыла вядомасьць як адыёзная прапагандыстка аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020[3].

Асьвятляла ў «СБ. Беларусь сегодня» масавыя пратэсты, якія адбываліся пасьля выбараў і якія суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Прыпісвала пратэстам гвалтоўны характар[4][5]. Займалася дыскрэдытацыяй і абразай пратэстоўцаў, у сваіх публікацыях прымяняючы да іх выразы як «откровенная мразь» («адкравенная мярзота»)[6] Займалася дыскрэдытацыяй беларускіх нацыяльных сымбаляў[7].

Асьвятляла працэсы супраць Сяргея Ціханоўскага[8] й Віктара Бабарыкі, у тым ліку намагаючыся дыскрэдытаваць В. Бабарыку і ягоную абарону і парушаючы рэглямэнт судовага паседжаньня[9].

Гладкая знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі (сьнежань 2021), Канады (сакавік 2022), ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу) і Швайцарыі (лета 2022)[10][11].

У сьнежні 2020 г. атрымала прыз у расейска-беларускім конкурсе «Залаты зубр» «за мужнасьць у журналістыцы»[12]

  1. ^ Людмила ГЛАДКАЯ — Старонка на сайце газэты «СБ. Беларусь сегодня»
  2. ^ Аўтарскія матэрыялы на сайце «Россійской газеты»
  3. ^ «Мрази» ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык — Arche, 19.11.2020
  4. ^ Газета Адміністрацыі прэзідэнта піша пра «стральбу з магутных рагатак» — Наша Ніва, 13.12.2020
  5. ^ Не высказаться я не могла. Мне посыпались разные угрозы. Людмила Гладкая об акциях протеста в Беларуси [Ня выказацца я не магла. Мне пасыпаліся розныя пагрозы. Людміла Гладкая пра акцыі пратэсту ў Беларусі] — СТВ, 22.11.2020
  6. ^ Одни собирались бросать дымовые шашки, другие «гуляли» с касками и камнями. В Минске — очередной марш [Адныя зьбіраліся кідаць дымавыя шашкі, іншыя «шпацыравалі» з каскамі і камянямі] — СБ. Беларусь сегодня, 8.11.2020
  7. ^ Белорусы обратились в Генеральную прокуратуру с заявлением о необходимости запрета бчб-символики и причислении ее к экстремистской [Беларусы зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з заявай аб неабходнасьці забароны «бчб-сымболікі» і прылічэньні яе да экстрэмісцкай] — СБ. Беларусь сегодня, 29.01.2021
  8. ^ Как разжигалась вражда: в СК рассказали подробности по делу С. Тихановского [Як распальвалася варажнеча: у Сбледчым камітэце распавялі падрабязнасьці па справе С. Ціхакоўскага] — СБ. Беларусь сегодня, 12.03.2021
  9. ^ «Отказать и оставить без рассмотрения»: Самое важное о первом дне суда над Бабарико [Самае важнае пра першы дзень суда над Бабарыкам] — The Village, 17.02.20201
  10. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (анг.) Government of Canada Праверана 2023-02-28 г.
  11. ^ «У выніку пратэстаў я згубіла сяброў і сваякоў». Адкуль узялася прапагандыстка Людміла Гладкая Беларуская асацыяцыя журналістаў Праверана 2023-02-28 г.
  12. ^ Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая выйгралі конкурс «Залаты зубр» — Наша Ніва, 21.12.2020

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]