Перайсьці да зьместу

Крыстына Юганэсан (дыплямат)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крыстына Юганэсан.
Крыстына Юганэсан
Імя пры нараджэньні Анна Крыстына Тэрэс Юганэсан
Дата нараджэньня XX стагодзьдзе
Месца вучобы
Занятак дыпляматка

А́нна Крысты́на Тэрэ́с Юга́нэсан (па-швэдзку: Anna Christina Thérése Johannesson, нар. 21 лютага 1964 году[1]) — швэдзкая дыпляматка, былая амбасадарка Каралеўства Швэцыі ў Беларусі[2].

Сваю кар’еру Крыстына Юганэсан пачала пры Міністэрстве замежных справаў Швэцыі ў якасьці перакладніцы з расейскай, пасьля чаго шмат гадоў працавала ў Расеі. Акрамя роднай швэдзкай, вольна валодае ангельскай і расейскай мовамі[3]. Удзельнічала ў праекце «Швэдзкія казкі беларускім дзеткам», у якім зачытала па-беларуску казку швэдзкай пісьменьніцы Юі Вісьляндэр «Мама Му чытае»[4].