Міжнародны жаночы дзень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародны жаночы дзень — сьвята, якое адзначаецца ў шэрагу краін як «жаночы дзень». Сэнс, які ўкладаецца ў гэтае вызначэньне, вар’іруецца ад дня барацьбы жанчын за грамадзянскія і сацыяльныя правы да дня шанаваньня жанчын (што некаторымі ўспрымаецца як праява сэксызму[1]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забастоўка тэкстыльніцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шырокі распаўсюд атрымала вэрсія, згодна зь якой традыцыя адзначаць Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка была пачатая «маршам пустых рондаляў», які правялі ў гэты дзень 1857 году работніцы тэкстыльнай прамысловасьці і пашывальных фабрык у Нью-Ёрку ў знак пратэсту супраць непрымальных умоваў працы і нізкай заробнай платы. Яны патрабавалі скарачэньня працоўнага дню, паляпшэньня ўмоваў працы, роўную з мужчынамі заробную плату. Жанчыны ў той час працавалі да 16 гадзін на содні, а іх праца была вельмі нізкааплочваная. Ліліана Кандэл і Франсуаза Пік у сваім артыкуле паказалі, што дадзены факт ня мае пацьвярджэньня, а легенда, імаверна, была прыдуманая ў 1955 годзе, каб аддзяліць традыцыю сьвята ад камуністычнай ідэалёгіі, што было важна для змагароў за правы жанчын у Заходняй Эўропе і ЗША ў гады Халоднай вайны[2].

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 сакавіка 2018 году комік Вадзім Галыгін выпусьціў відэакліп «8 сакавіка» да Міжнароднага жаночага дня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Наталья Радулава(ru) День рождения феминизма // Огонёк. — 2008. — № 10 (5037). — С. 62.
  2. ^ Temma Kaplan, On the Socialist Origins of International Women’s Day, in: Feminist Studies, 11, 1985, S. 163—171. (PDF)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародны жаночы дзеньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў