Алена Богдан
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Богдан.
Алена Богдан | |
з 16 сакавіка 2020 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
2 траўня 1973 году |
Адукацыя: |
Алена Леанідаўна Богдан, народжаная Чмель, (нар. 2 траўня 1973 г.) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.
Лекарка, першая намесьніца міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2020—2021), старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз жанчынаў» (з 2020).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў вёсцы Дзівін Кобрынскага р-на. У 1996 г. скончыла Беларускі мэдычны інстытут. Прайшла перападрыхтоўку ў Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі па спэцыялізацыі «Арганізацыя аховы здароўя».
З 2006 па 2009 зьяўлялася намесьніцай галоўнага лекара Менскай дзіцячай абласной клінічнай лякарні. У 2009 годзе заступіла на пасаду начальніцы аддзелу медычнай дапамогі мацярам і дзецям Міністэрства аховы здароўя. Займала пасаду начальніцы Галоўнай ўправы арганізацыі мэдычнай дапамогі і экспэртызы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
З 2020 па 29 кастрычніка 2021 года[1] працавала першым намеснікам міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьяўляецца старшынёй грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз жанчынаў» з 2020 г[2].
У 2021 г. пераабрана на новы тэрмін па выніках VII Рэспубліканскай справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі гэтага грамадзкага аб’яднаньня[3].
Міжнароднае супрацоўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Супрацоўнічала з рознымі міжнароднымі арганізацыямі ў рамках асноўнай дзейнасьці (Дзіцячы фонд ААН, Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, дабрачынныя фонды, грамадзкія арганізацыі).
У 2011 г. была адной з кандыдатак у склад Камітэту палітыкі і каардынацыі Спэцыяльнай праграмы навуковых дасьледаваньняў, распрацовак і падрыхтоўкі навуковых кадраў у галіне ўзнаўленьня насельніцтва Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя. [4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2021 года № 617 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб»
- ^ https://www.belta.by/society/view/novym-predsedatelem-belorusskogo-sojuza-zhenschin-izbrana-elena-bogdan-408113-2020/
- ^ https://www.belta.by/society/view/elena-bogdan-pereizbrana-predsedatelem-belorusskogo-sojuza-zhenschin-427442-2021/
- ^ https://www.euro.who.int/__data/assets/pdf_file/0003/147720/wd07R_Membership_110356.pdf?ua=1(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- http://www.blood.by/news/elena-bogdan-v-lyudyah-stv(недаступная спасылка)
- https://web.archive.org/web/20201009035619/http://minzdrav.gov.by/ru/sobytiya/kommentariy-po-povodu-rezonansnogo-sluchaya-v-g-berezino/
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|