Маці Армэнія
| помнік | |
Маці Армэнія Մայր Հայաստան | |
| Краіна | Армэнія |
| Месцазнаходжаньне | Парк Перамогі, Ерэван |
| Каардынаты | 40°11′42,90″ пн. ш. 44°31′29,34″ у. д.HGЯO |
| Аўтар праекту | Ара Аруцюнян |
| Будаўнік | Рафаел Ісраэлян |
| Дата заснаваньня | 1967 |
| Статус | помнік культурнай спадчыны Армэніі[d][1] |
Маці Армэнія на мапе Армэніі Маці Армэнія | |
Ма́ці Армэ́нія (па-армянску: Մայր Հայաստան Mayr Hayastan) — жаночае ўвасабленьне Армэніі. Самы знакаміты публічны твор з выявай Маці Армэніі — статуя ў парку Перамогі, якая ўзвышаецца над сталіцай Армэніі Ерэванам.
Помнік
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
П’едэстал, на якім цяпер стаіць статуя, пабудаваны ў 1950 року паводле праекту архітэктара Рафаела Ісраэляна. Масіўны п’едэстал з прыступкамі выраблены з граніту, у разьбе па камяні ўжытыя матывы нацыянальнага арнамэнту. Будуючы на шматлікія гады, Ісраэлян стварыў п’едэстал падобным да трохнэфавай армянскай царквы[2]. Унутры ён нагадвае інтэр’ер царквы сьвятой Рыпсымэ ў Эчміядзіне. Там знаходзяцца тры паверхі памяшканьняў з агромністымі залямі[3]. Унутры пастамэнт аздоблены чорным армянскім туфам; ніжняя пляцоўка і прыступкі базальтавыя[4].
29 кастрычніка 1950 року на гэтым п’едэстале адбылося адкрыцьцё помніка Сталіну (архітэктар Сяргей Мяркураў) ў гонар перамогі ў II сусьветнай вайне. Увесну 1962 року статуя Сталіна была дэмантаваная[5]; падчас гэтага працэсу адзін салдат загінуў і шматлікія былі параненыя.
29 лістапада 1967 року адбылося адкрыцьцё на пустым п’едэстале 22-мэтровай статуі «Маці Армэнія» работы скульптара Ары Аруцюняна[6]. Скульптура зробленая з чаканнай медзі. Агульная вышыня манумэнту з п’едэсталам — 51 м. Правобразам Маці стала 17-гадовая дзяўчына Яўгенія Мурадзян, якую Аруцюнян сустрэў у краме ды ўмовіў пазіраваць для скульптуры[7].
У 1970 року ўнутры пастамэнту разьмясьціўся музэй Вялікай Айчыннай вайны[5][6]. У 1995 ён перайменаваны ў вайсковы музэй «Маці Армэнія» і перададзены Міністэрству абароны Армэніі. Цяпер вялікая частка ягонай экспазыцыі прысьвечаная Нагорна-Карабаскай вайне 1988—1994 рокаў[8].
Сымбалізм
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Статуя Маці Армэніі ўяўляе сабою вобраз маці, якая ўкладае меч у похвы. Ля ейных ног ляжыць шчыт. На ілбе — радзімка, пакрытая тонкімі аркушамі золата[5]. Для наведнікаў помнік можа атаясамлівацца з пэўнымі выбітнымі постацямі армянскай гісторыі, прыкладам, Сасэ Майрык ды іншых, хто ўзяў у рукі зброю, каб стаць побач з мужамі ў барацьбе з турэцкімі войскамі і курдзкімі паўстанцамі. Таксама манумэнт падкрэсьлівае важны статус і значэньне, надаванае ў армянскай сям’і сталым жанчынам.
Помнік узвышаецца над Ерэванам, нібыта ахоўваючы армянскую сталіцу. Шторок 9 траўня тысячы армянцаў прыходзяць да манумэнту і ўскладаюць кветкі ў памяць пра палеглых у Другой сусьветнай вайне армянаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Паштовая марка СССР „Маці-Армэнія“ (1990)
- Статуя „Маці Армэнія“
- Пастамэнт у 1964 року пасьля зьняцьця помніка Сталіну
- Унутры вайсковага музэю
- Хачкары ля манумэнту „Маці Армэнія“
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- ↑ «Маці Армэніі» патрэбная дапамога (анг.)
- ↑ Цапенко М. П. О реалистических основах советской архитектуры. Гос. изд-во лит-ры по строительству и архитектуре, 1952. — С. 330
- ↑ Monuments of Yerevan
- 1 2 3 Парк «Победа» или «Монумент»: живая история // «Ереван. XX век». 2 октября 2012
- 1 2 Директор: музей «Мать-Армения» — единственный в своем роде в СНГ // Sputnik, 09.05.2016
- ↑ Символ страны: как простая армянская девушка заменила Сталина // Sputnik, 28.10.2016
- ↑ Հռիփսիմե Սիմոնյան Սա մեր երկիրն է, Հայաստան (нев.). — Երևան: Հեղինակային հրատարակություն, 2008 թ. — С. 125—128. — ISBN 978-99930-4-959-3