Перайсьці да зьместу

Ларыса Багдановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Ларыса Багдановіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V скліканьня
18 кастрычніка 2012 — 11 кастрычніка 2016
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV скліканьня
27 кастрычніка 2008 — 17 кастрычніка 2012
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася13 верасьня 1958 (66 гадоў)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі вёска Далкі, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці
Адукацыя
Дзеці сын
Узнагароды

Лары́са Мікала́еўна Багдано́віч (нар. 13 верасьня 1958, в. Далкі, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР) — беларуская лекарка-пэдыятарка, нэўроляг, арганізатарка аховы здароўя, палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IVV скліканьняў.

Нарадзілася 13 верасьня 1958 року ў вёсцы Далкі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Скончыла Менскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут, лекар-пэдыятар, лекар-нэўроляг; Беларускую мэдыцынскую акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі па курсе «Кіраваньне аховай здароўя», лекар-арганізатар аховы здароўя.

Працавала ўчастковым лекарам-пэдыятрам, нэўрапатолягам у дзіцячай паліклініцы места Берасьця; галоўнай лекаркай Берасьцейскага абласнога цэнтру мэдыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псыханэўралягічнымі захворваньнямі «Тонус».

Выбіралася дэпутаткай Берасьцейскага гарадзкога Савету дэпутатаў дваццаць чацьвертага і дваццаць пятага скліканьняў.

У 2008—2012 роках — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі IV скліканьня, была сяброўкай Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах вэтэранаў і інвалідаў. Уваходзіла ў склад нацыянальнай групы Міжпарлямэнцкай Асамблеі Эўразійскага эканамічнага супольніцтва, дзе зьяўлялася сяброўкай камісіі па сацыяльнай палітыцы.

У 2012—2016 роках — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў V скліканьня, была сяброўкай Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтарка больш як 20 публікацыяў па пытаньнях комплекснай рэабілітацыі дзяцей з паражэньнем нэрвовай сыстэмы, асноўная распрацоўшчыца Інструкцыі па аднаўленчым лячэньні і рэабілітацыі дзяцей першага году жыцьця з цэрэбральнымі парушэньнямі.

Замужам, мае сына.

  1. ^ Студзінская, Іна (10 кастрычніка 2016) „Пазалочаныя парашуты“ дэпутатаў пятай Палаты Палітыка. Радыё „Свабода“Праверана 9 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дасье  (рас.) на бачыне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі