Сьвятлана Кудзеліч
Сьвятлана Кудзеліч | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 7 траўня 1987 (37 гадоў) Пінск |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | бег на доўгія дыстанцыі |
Сьвятлана Кудзеліч (нарадзілася 7 траўня 1987 году, Пінск[1]) — беларуская лёгкаатлетка (бег на доўгія дыстанцыі).
На чэмпіянаце Эўропы 2010 — 10-я ў бегу на 10 000 м. Удзельніца чэмпіянату Эўропы 2012 году. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў бегу на 3000 м зь перашкодамі, дзе заняла 34 месца ў папярэднім забегу і ў фінал ня трапіла[2].
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 году, дзе заняла 22 месца на дыстанцыі 3000 м зь перашкодамі.
Да верасьня 2020 году працавала ў МНС на пасадзе інспэктара па прафэсійнай падрыхтоўцы й спорце сэктару ідэалягічнае работы й кадравага забесьпячэньня ў званьні старшага лейтэнанта. Падчас пратэстаў Беларусі 18 жніўня 2020 году разам зь іншымі беларускімі спартоўцамі падпісала адкрыты ліст з асуджэньнем гвалту ў краіне і патрабаваньнем новых прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля гэтага была звольнена з МНС і пазбаўлена зарплаты[3][4]. Таксама была выключана са сьпісачнага складу нацыянальнай зборнай[5]. Пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі трапіў і муж бягухі, яе трэнэр Ігар Жаваранак, якому не працягнулі кантракт[5]. Тым ня менш пара працягнула падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў 2020 ужо самастойна[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Svetlana Kudelich // sports-reference.com (анг.)
- ^ Беларускія алімпійцы ў Лёндане Прессбол
- ^ «Требуем признать выборы недействительными». Почти 450 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти
- ^ «Лишили зарплаты, выкинули из сборной»: белорусская чемпионка Куделич описала репрессии / mk.ru
- ^ а б в Дмитрий Руто. (2021-03-21) Исключенная из сборной бегунья уехала готовиться к ОИ в Африку (помог фонд Герасимени) – живет в доме топ-спортсменки и удирала от силовиков без формы (рас.). BY.Tribuna.com. Праверана 2021-03-22 г. Архіўная копія ад 2021-03-22 г.