Маціко Кё
Маціко Кё | |
京 マチ子 | |
Маціко Кё ў 1959 року | |
Імя пры нараджэньні | Яно Матако |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 сакавіка 1924 |
Месца нараджэньня | Осака |
Дата сьмерці | 12 траўня 2019 (95 гадоў) |
Месца сьмерці | Токіё |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1936—2006 |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0477553 |
Маціко Кё (па-японску: 京 マチ子 Kyō Machiko ), сапраўднае імя Яно Матако (па-японску: 矢野 元子 Motoko Yano , 25 сакавіка 1924, Осака, Японія — 12 траўня 2019, Токіё, Японія) — японская акторка тэатру і кіно.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яно Матако была адзіным дзіцем у сям’і. Бацькі разьвяліся, калі ёй было пяць гадоў; выхаваньнем займаліся маці з бабуляй. Скончыла пачатковую школу Адзумы.
У 1936 року, у 12-гадовым веку была прынятая ў дзіцячую танцавальную трупу ў Осацы і ўзяла сабе сцэнічнае імя Маціко Кё. Сьпярша выступала як танцорка рэвю, а ў 1944 року мела дэбют у кінэматографе (фільм „Тэнгу-даосі“). З 1947 року брала ўдзел у папулярных музычных шоў, неўзабаве стаўшы зоркай японскіх мюзыклаў.
У 1949 року Маціко Кё згуляла першую вялікую ролю ведзьмы Аяй ў фільме „Чалавек, які сьмяецца апошнім“, пасьля чаго падпісала кантракт з студыяй Даей Фільм(d). У 1950 року атрымала сусьветную папулярнасьць пасьля здымак у фільме Акіры Курасавы «Расёмон», які заваяваў галоўны прыз Вэнэцыянскага кінафэстывалю і ўразіў гледачоў сваім нелінейным сюжэтам[1].
Створаныя Кё вобразы лэдзі Вакасі ў «Казках туманнага Месяцу» Кэндзі Мідзогуці (1953), Кесы ў «Браме пекла» Тэйноске Кінугасы (1953), прынцэсы Ёкіхі ў аднайменным фільме Кэндзі Мідзогуці (1955) зрабілі Кё першым „сэкс-сымбалем“ японскага паваеннага кіно[2].
У 1956 року Маціко Кё зьнялася разам з Марлонам Брандо ды Гленам Фордам у адзіным сваім неяпонскім фільме «Гарбатня «Пад жнівеньскім Месяцам»», за ролю юнай гейшы ў якім была намінаваная на Залаты глёбус.
У 1964 року адбыўся тэлевізійны дэбют („Абурадэры“). Пасьля банкруцтва студыі „Даей“ у 1971 року колькасьць здымак Кё зьменшылася, аднак яна пасьпяхова выступала на тэлевізіі, працягвала ўдзел у музычных і драматычных пастановах.
Кё здымалася да 80-гадовага веку. Апошняй роляй стала Матсуура Сіно ў тэлевізійным сэрыяле Японскай вяшчальнай карпарацыі Харэгі Како Іцыбан (2000).
Па сканчэньні кар’еры зьехала ў Осаку, дзе жыла да скону. Памерла ад сардэчнай недастатковасьці ў 95-гадовым веку[3][4].
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэнгу-даосі (1944) — Іноўэ
- Тры пакаленьні Данцьзюро (1944) — Мідзогуці
- Сайго ні вараў отоко (1949) — танцорка
- Хана курабэ танукі-готэн (1949) — Аяй, ведзьма
- Ціка-гай но данкон (1949)
- Мітсу но сіндзю (1949)
- Цідзін но аі (1949) — Наомі
- Хебі-хімэ доцю (1949)
- Дзоку Хебі-хімэ доцю (1950)
- Харуканары хаха но куні (1950) — Мары, дачка
- Асакуса но хада (1950)
- Бібо но умі (1950)
- Фукатсу (1950) — Юкіко Охара
- Расёмон (1950) — Масако Канадзава
- Хі но торы (1950)
- Ітсуварэру сэйсо (1950) — Кіміцё
- Коі но Оранда-дзака (1951) — Цігуса
- Дзію гако (1951) — Юры
- Дзоэн но хатоба (1951)
- Мэсу іну (1951) — Эмі
- Гендзі монагатары (1951) — Авадзі но камі
- Бакуро іцідаі (1951) — Юкі
- Асакуса курэнайдан (1952) — Руко Бэні
- Нагасакі Но Ута Ва Васурэдзі (1952) — Окумура, Аяко
- Такі но Сірайто (1952) — Такі но Сірайто
- Бідзё то тоўдзоку (1952) — Сакін
- Дайбутсу кайген (1952) — Маямэ
- Канодзо но токуданэ (1952)
- Угетсу (1953) — лэдзі Вакаса
- Курох’ё (1953)
- Старэйшы брат, малодшая сястра (1953) — Мон
- Брама пекла (1953) — Кеса
- Ару она (1954) — Ёко Хаядзукі
- Айдзэн катсура (1954) — Катсуэ Такаісі
- Сункін монагатары (1954) — Сункін
- Асакуса но ёру (1954) — Сэтсуко Такасіма
- Прынцэса Сэн (1954) — Прынцэса Сэн
- Бадзоку гейша (1954) — Нобукіці
- Дзяўчыне нельга кахаць (1955) — Саціко Нонамія
- Прынцэса Янг Квэй-Фэй (1955) — Прынцэса Янг Квэй-Фэй
- Тодзуро но коі (1955) — Окадзі
- Сін дзосэй мондо (1955)
- Сін Хэйке монатагары: Ёсінака о мэгуру санін но она (1956) — Тамоэ
- Нідзі ікутабі (1956) — Мамако Мідзухара
- Вуліца чырвоных ліхтароў (1956) — Мікі
- Тсукігата Ханпэйта: Хана но макі; Арасі но макі (1956) — Хагіно
- Гарбатня «Пад жнівеньскім Месяцам» (1956) — Кветка Лотасу
- Ітохан монагатары (1957) — Окатсу
- Адорыко (1957) — Ціёмі Ханамура
- Дзігоку бана (1957) — Сутэ
- Ёру но цё (1957) — Мары
- Дзірка (1957) — Нагако Кіта
- Юракуцё дэ Аймасё (1958) — Ая Коянагі
- Смутак толькі для жанчын (1958) — Міціко
- 47 ляяльных ронінаў (1958) — Оруі (шпег)
- Хаха (1958) — Такако Омаці
- Осака но она (1958) — Осэн
- Акасэн но хі ва к’езу (1958) — Набуко Аракі
- Ёру но сугао (1958) — Акемі
- Сатсудзін то кендзу (1958)
- Мусумэ но бокен (1958)
- Аната то ватасі но айкатоба: Саёнара, коніціва (1959) — Умэко Іціге
- Да пабачэньня, прывітаньне (1959)
- Сасамэюкі (1959) — Саціко
- Она то Кайдзоку (1959) — Аягіну / Оіто
- Ёру но тог’ё (1959) — Рыёко Касівабара
- Дзіроцё Фудзі (1959) — Окатсу
- Ключ (1959) — Ікуко / жонка
- Плывучыя водарасьці (1959) — Суміко
- Запавет жанчыны (1960) — Омітсу
- Рутэн но охі (1960) — Руко Корынкакура (Хірако Айсінкакура)
- Бонці (1960) — Офуку
- Саньнін но каояку (1960) — Цідзуру
- Асі ні савата она (1960) — Сая Сіодзава
- Као (1960)
- Одэн цзігоку (1960) — Одэн Такахасі
- Конкі (1961) — Сідзу, жонка Такуо
- Нурэгамі ботан (1961) — Кіёмігата но Омон
- Она но кунсё (1961) — Сікіко Охба
- Кодаці о тсукаў она (1961) — Рытсу Ікеда
- Буда (1961) — Нандабала
- Чорная яшчарка (1962) — сп-ня Мідорыкава
- Накаёсі-ондо: Ніпон іці даё (1962)
- Сін но сікотэй (1962)
- Она но ісьсё (1962) — Кэй Нунобікі
- Нёкей кадзоку (1963) — Фудзіё Ядзіма
- Гендай інцікі монагатары: Дотанукі (1963)
- Амай асе (1964) — Умэко
- Твар іншага (1966) — сп-ня Окуяма
- Дзінцёге (1966) — Кікуко, Уэно, 1-я дачка
- Ціісай то бокса (1966) — Яёй Ямамура
- Сэнба дзуру (1969) — Цікако Курымато
- Генкай юкёдэн: Ябурэ кабурэ (1970) — Суэ Ёсіда
- Карэй-нару іцідзоку (1974) — Айко Такасу
- Кінкансёку (1975) — жонка прэм’ер-міністра
- Кэндзі Мідзогуці: Жыцьцё кінарэжысэра (1975, дакумэнтальны) — сама сябе
- Ёба (1976) — Осіма
- Торава чыстае каханьне (1976) — Ая Ядзю
- Кесо (1985) — Тсунэ Тсутано
Тэлевізія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абурадэры (1964)
- Хісатсу Сімайнін (1981)
- Сін Хісатсу Сімайнін (1982)
- Хісатсу Сікірынін (1984)
- Хана но Ран (1994) — Хіно Сігеко
- Генроку Роран (1999) — Кейсё’ін
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кінапрэмія „Майніці“ найлепшай акторцы (1951) за ролі ў фільмах „Ітсуварэру сэйсо“ і „Расёмон“;
- Прэмія „Юсі“ найлепшай замежнай акторцы за ролю ў фільме „Брама пекла“;
- Кінапрэмія „Майніці“ найлепшай акторцы (1965) за ролю ў фільме „Амай асе“;
- Прэмія Кінэма Дзюнпо найлепшай акторцы (1965) за ролю ў фільме „Амай асе“;
- Мэдаль з пурпурнай стужкай (1987);
- Ордэн Каштоўнай Кароны 4-га клясу, Гліцынія (1994);
- Прэмія заслугаў 40-й цырымоніі Японскай кінаакадэміі (2017)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Prince, Stephen (6 лістапада 2012) The Rashomon Effect (анг.) Criterion Collection Праверана 20 сакавіка 2021 г.
- ^ Sanders, Jason Eiga Stars: Machiko Kyo in Japanese Film-fan Magazines of the 1950s (анг.) Bampfa Праверана 20 сакавіка 2021 г.
- ^ Sandomir, Richard (17 траўня 2019) Machiko Kyo, Star of ‘Rashomon’ and Other Films, Dies at 95 (анг.). The New York Times. Праверана 20 сакавіка 2021 г.
- ^ Blair, Gavin J (14 траўня 2019) Machiko Kyo, Star of Akira Kurosawa's 'Rashomon,' Dies at 95 (анг.) The Hollywood Reporter Праверана 20 сакавіка 2021 г.
- ^ 会長特別賞 (яп.) Japan Academy Film Prize Праверана 20 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Памерлі 12 траўня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Узнагароджаныя мэдалём Пашаны з пурпурнай стужкай
- Ляўрэаты прэміі „Майніці“ найлепшай акторцы
- Японскія кінаакторкі
- Японскія тэатральныя акторкі
- Японскія тэлеакторкі
- Нарадзіліся ў Осацы
- Ляўрэаты прэміі «Юсі»
- Памерлі ў Токіё
- Памерлі ад інфаркту міякарда
- Артысты, вядомыя пад псэўданімамі